«Got to Get You into My Life» () — песня брытанскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні і выпушчаная на сёмым студыйным альбоме гурта «Revolver» (1966). У фармаце сінгла песня была выпушчана ў 1976 годзе — праз дзесяцігоддзе пасля яе першапачатковага выпуску і праз шэсць гадоў пасля распаду «The Beatles». Гэтая версія была выпушчана як промасінгл і ўвайшла ў зборнік «Rock ’n’ Roll Music». У тым жа годзе сінгл дасягнуў 7-га месца ў хіт-парадзе Billboard Hot 100.
Пра песню Асноўную частку кампазіцыі напісаў Пол Мак-Картні, нягледзячы на тое, што афійцына аўтарамі песні ўказаны Ленан і Мак-Картні. Джон Ленан высока цаніў гэтую песню і ў інтэрв'ю 1980 года для часопіса «Playboy» сказаў, што ў ёй «Пол прадстаўлены ў лепшым выглядзе»Факты о песне «Got to Get You into My Life» на сайце music-facts.ru.
Крыніцай натхнення для Мак-Картні паслужыла музыка соўл, якая выпускалася амерыканскімі фірмамі грамзапісу Motown Records і Stax Records. Гэты ўплыў заўважны ў дачыненні да вакальнай лініі (прыпеў) і выкарыстаных пры запісе духавых інструментаў. У вышэйшай ступені ўпэўненая аранжыроўка адчуваецца на працягу ўсёй песні, асабліва ў наўмысным абмежаванні інтэнсіўнасці духавых інструментаў для стварэння злёгку сюррэалістычнага адцення іх гучання.
Удзельнікі запісу Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джон Ленан — рытм-гітара, вакал Джордж Харысан — сола-гітара, вакал Рынга Стар — барабаны, тамбурын Джордж Марцін — арган Эдзі Торнтан — труба Іэн Хэмер — труба Ле Кондан — труба Алан Брэнскамб — тэнар-саксафон Пітэр Ко — тэнар-саксафон
Пазіцыі ў хіт-парадах Гадавыя чарты: Хіт-парад (1976)Пазіцыя ()28 ЗША (Billboard Top Popular Singles)78
Версія гурта «Earth, Wind & Fire»
Адной з найвядомейшых кавер-версій песні з'яўляецца версія амерыканскага фанк-гурта «Earth, Wind & Fire», які выпусціў кампазіцыю таксама ў фармаце сінгла. Упершыню песня выйшла на альбоме «The Best of Earth, Wind & Fire, Vol. 1». Версія ў выкананні «Earth, Wind & Fire» дасягнула 1-га месца ў хіт-парадзе «Black Singles Chart» і 9-га ў хіт-парадзе «Billboard Hot 100» у ЗША.
Песня прынесла гурту «Грэмі» ў намінацыі «Лепшая інструментальная аранжыроўка ў суправаджэнні вакаліста/аў», а таксама намінацыю на прэмію «Грэмі» «Лепшае вакальнае поп-выкананне дуэтам або гуртом», аднак у апошняй намінацыі ў тым годзе перамог гурт «Bee Gees» са сваёй песняй «How Deep Is Your Love». Агулам было прададзена больш за мільён копій пласцінкі «Got to Get You into My Life». Сінгл атрымаў сертыфікацыю RIAA, заваяваўшы «залаты» статус.
Кавер-версіі Песню неаднаразова перапявалі іншыя выканаўцы, у тым ліку: Даяна Рос Дэніэл Джонстан Том Джонс
Крыніцы
Спасылкі Тэкст песні Акорды песні «Got To Get You Into My Life»
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles