Слабадскі́я мо́гілкі — каталіцкі некропаль у горадзе Ліда, размешчаны ў гістарычным мікрараёне Слабодка. Узніклі ў 1936 годзе пры Слабадскім касцёле.

Гісторыя Яшчэ да пачатку Першай сусветнай вайны віленскі губернатар зацвердзіў дазвол Лідскага магістрата ад 15 снежня 1909 года аб выдзяленні трох дзесяцін гарадской тэрыторыі на будаўніцтва «другога каталіцкага касцёла» на СлабодцыKuryer Wilenski № 101, 6 (19) maja 1911..

У канцы мая 1933 года на пасяджэнні Гарадской рады была ўхвалена пастанова аб выдзяленні 9 гектараў зямлі на Слабодцы для будаўніцтва касцёла, школы і паліцэйскага пастарунка, а таксама плошчы, саду і сквера агульнага карыстанняSłowo № 139(3277) 23 maja 1933.. У 1920—1930-я гады Слабодка стала важным раёнам горада. Дзякуючы намаганням ксяндза-вікарыя Станіслава Мажэйкі ў 1933 годзе тут быў пабудаваны касцёл. Гісторык Міхал Шымялевіч адзначаў, што парафіяльныя рыма-каталіцкія могілкі на Слабадзе былі заснаваныя на зямлі, якая мела гістарычную назву «Перхураўскі клін»Szymielewicz Michał. Nasze drzewa. Sosna // Ziemia Lidzka № 1-1938..

У 1936 годзе Гарадская рада перадала Слабадской парафіі два гектары гарадской зямлі для заснавання могілак. Згодна з успамінамі краязнаўца Уладзіслава Абрамовіча, падчас геадэзічных работ і абгароджвання будучых могілак адзін з работнікаў пажартаваў, пацікавіўшыся ў калегі, хто з іх першым ляжа ў гэтую зямлю. Па збегу абставін менавіта той, хто пытаўся, неўзабаве і стаў першым нябожчыкам на новых могілках, якому вернікі зладзілі ўрачыстае пахаваннеWładysław Abramowicz. Słobódka — przedmieście Lidy // Ziemia Lidzka № 6(53) — 2002..

Характарыстыка Ад самага пачатку могілкі мелі радыяльна-прамянёвую пабудову, якая добра прасочваецца ў старой частцы некропаля і сёння. Галоўная брама архітэктурна нагадвае герб «Калюмны». Самае старое з выяўленых пахаванняў датуецца 1936 годам. На бетонным помніку змешчаны надпіс:

Пахаванні і мемарыялы На Слабадскіх могілках знаходзяцца два значныя мемарыяльныя пахаванні каталіцкіх святароў.

У першым пахаваны дзевяць святароў, якія былі расстраляныя нямецкімі акупантамі на заходняй ускраіне лідскага Паўночнага гарадка 10 сакавіка 1943 года. У красавіку 1943 года сяляне з вёскі Дайнава ўначы таемна выкапалі парэшткі забітых і перазахавалі іх у агародзе сям’і Ухто. У 1960 годзе парэшткі пакутнікаў былі ўрачыста перанесены на могілкі Слабадской парафіі. На гранях іх агульнага саркафага выбіты імёны:

Імя Узрост Пасада і месца службы Стэфан Дабравольскі 44 гады пробашч з Беліцы Альфонс Бароўскі 51 год пробашч з Лядска Францішак Цыбульскі 58 гадоў пробашч з Трабаў Ежы Ажароўскі 31 год пробашч з Ліпнішак Вінцэнт Стжаснеўскі 34 гады пробашч з Юрацішак Вінцэнт Лабан 45 гадоў пробашч з Ліды Люцыян Мрачкоўскі 34 гады вікарый лідскі Стэфан Снягоцкі 29 гадоў вікарый Фарнага касцёла Аляксандр Аўгустыновіч 53 гады пробашч з Няцечы

Другое значнае пахаванне з’явілася ў 1986 годзе, калі парафіяне, каб выратаваць магілы ад варварскага знішчэння савецкімі ўладамі на Старых каталіцкіх могілках Ліды, перанеслі парэшткі шэрагу святароў на Слабадскія могілкі. Шараговыя ксяндзы былі пахаваны пад агульным помнікам. Сярод перанесеных:

Імя Год смерці Пасада Юзаф Сянкевіч 1905 пробашч і дэкан лідскі Альберт Стэцкі 1898 місіянер Антоній Кулакоўскі 1904 місіянер Ян Кандрат 1924 вікарый

Крыніцы

Катэгорыя:Могілкі Беларусі Катэгорыя:Могілкі Ліды Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе