Альберт Себа (; ) — нідэрландскі аптэкар ніжненямецкага паходжання, натураліст і збіральнік калекцый. З ранняга юнацтва захапляўся збіраннем мінералаў, раслін, ракавін і іншых прыродных аб’ектаў. У 1722 годзе Себа абраны членам Балонскага інстытута, у 1727 — членам Акадэміі прыродазнаўчых кур’ёзаў у Швейнфурце, у 1728 — Каралеўскага таварыства ў Лондане. Склаў апісанне свайго збору і суправадзіць яго выявамі ўсіх экспанатаў. Гэта грандыёзнае сачыненне «Locupletissimi rerum naturalium thesauri» («Найбагацейшы скарб прыроднага царства») убачыла свет у 1734—1765 гадах у выглядзе вялізных (48,5 × 33 см) чатырох тамоў з 449 пышна выкананымі табліцамі. Апошнія два тамы выйшлі пасля смерці Себа.
Катэгорыя:Батанікі Нідэрландаў