Вадзім Уладзіміравіч Прыстайка (; нар. 20 лютага 1970, Кілія, Адэская вобласць) — украінскі палітычны дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Вялікабрытаніі (2020—2023). Віцэ-прэм’ер-міністр Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі з 4 сакавіка да 4 чэрвеня 2020 года. Надзвычайны і паўнамоцны пасланнік 1 класа (2016).

Міністр замежных спраў Украіны з 29 жніўня 2019 па 4 сакавіка 2020 года. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны з 22 траўня па 29 жніўня 2019 года. Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны (2017—2019).