Карнеліс (Кес) Калкман (; ) — нідэрландскі батанік, спецыяліст па раслінам з сямейства Ружовыя.

Біяграфія Вучыўся ў Лейдэнскім універсітэце. З 1956 года працаваў у Лясной службе ў нідэрландскай калоніі Халандыі (цяпер — Порт-Нумбай, Новая Гвінея). У 1958 годзе пераехаў у Манаквары. Ён неаднаразова падарожнічаў па Новай Гвінеі, у 1959 годзе вярнуўся ў Нідэрланды. Там ён стаў працаўніком Нацыянальнага гербарыя ў Лейдэне. У 1965 годзе Калкман абараніў дысертацыю па азіяцкіх відах слівы і стаў доктарам філасофіі. У 1972 годзе ён стаў прафесарам і дырэктарам Гербарыя. У 1991 годзе Карнеліс стаў ганаровым доктарам навук, на пасадзе дырэктара Гербарыя яго змяніў Пітэр Бас. Затым Калкман на працягу некалькіх гадоў працаваў над кнігай аб ядавітых і лекавых раслінах. 19 студзеня 1998 годп ён раптоўна сканаў. Кніга была дапрацавана батанікамі Рудам ван дэр Мэйдэнам і Марэйке Наутай і выдадзена ў 2003 годзе пад назвай «Planten voor dagelijks gebruik».

Катэгорыя:Батанікі Нідэрландаў