Самуіл Уладзіміравіч Палонскі () — беларускі кампазітар, хормайстар. Адзін з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы. Заслужаны артыст БССР (1940).
Біяграфія Нарадзіўся ў Гайсыне ў яўрэйскай сям’і. Бацька быў клезмерам і рана далучыў сына да музыкі. Яшчэ дзіцем удзельнчаў у клезмерскай капэле скрыпачом, граў на традыцыйных яўрэйскіх вяселлях. Пасля заканчэння гімназіі, з 1919 па 1922 год, служыў у Чырвоным войску, затым паступіў у Кіеўскі музычна-драматычны інстытут на харавы факультэт. Выпусціўся ў 1926 годзе, але яшчэ два гады займаўся тут жа па кампазіцыі ў педагогаў Равуцкага Л. М. і Залатарова В. А.
У 1928 годзе пераязджае ў Мінск і неўзабаве становіцца адным з вядучых беларускіх кампазітараў, паралельна працуючы хормайстрам. У 1929—1941 гадах кіруе рэспубліканскай харавой капэлай БССР, яўрэйскім дзяржаўным ансамблем Беларусі, Ансамблем песні і скокаў Беларускай ваеннай акругі. Кампазітар музыкі на вершы беларускіх паэтаў, якія становяцца харавымі і сольнымі песнямі, аркестравыя і сольныя інструментальныя творы, аперэту. Яго творчасць абапіраецца на беларускі і яўрэйскі нацыянальны фальклор, а таксама рускую музычную класіку. Асаблівым поспехам карысталіся «Песня пасялян» і «Калыханка», напісаныя на вершаваныя ўрыўкі з паэмы Ізі Харыка «Хлеб» 1925 г., «Бірабіджанскі фрэйлехс» на словы Іцыка Фефера, «Вечарынка ў калгасе» на вершы Янкі Купалы.
З 1941 да 1942 гадах працаваў музычным рэдактарам Заходне-Сібірскай кінастудыі ў Новасібірску. З 1942 да 1943 года з’яўляўся мастацкім кіраўніком Беларускага ансамбля песні і танца, які знаходзіўся ў эвакуацыі на Урале. У 1944—1945 гадах ажыццяўляў мастацкае кіраўніцтва Шахцёрскім ансамблем песні і скокаў Падмаскоўнага вугальнага басейна.
У 1945—1955 гадах жыў у Маскве. Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары Беларусі