Паветразаборнік — частка сілавой устаноўкі лятальнага апарата для падводу атмасфернага паветра да рухавіка. Паветразаборнікі падзяляюцца на рэгулявальныя і нерэгулявальныя, паводле скорасці палёту — дагукавыя і звышгукавыя. Асноўнае прызначэнне паветразаборнікаў паветрана-рэактыўнага рухавіка — сцісканне паветра тармажэннем сустрэчнага патоку (таму яны маюць форму дыфузара). У звышгукавых паветразаборніках сцісканне ажыццяўляецца ў сістэме скачкоў ушчыльнення. Такія паветразаборнікі бываюць са знешнім, унутраным ці камбінаваным сцісканнем патоку.
Літаратура
Катэгорыя:Канструкцыя лятальных апаратаў Катэгорыя:Рухавікі Катэгорыя:Кампрэсары