Паветрападагравальнік — цеплаабменны апарат для награвання паветра, якое праходзіць праз яго. Выкарыстоўваецца ў сістэмах паветранага ацяплення, прыточнай вентыляцыі, кандыцыяніравання паветра, у кацельных устаноўках цеплавых электрастанцый, у прамысловых пячных агрэгатах і інш. У паветрападагравальніках для ацяплення і вентыляцыі паветра падаграваецца з дапамогай каларыфераў гарачай вадой ці парай (найбольш пашырана), а таксама гарачым газам і электрычным токам. Паветрападагравальнікі, што выкарыстоўваюцца ў прамвсловасці, падзяляюцца на рэгенератары і рэкуператары.

Літаратура

Катэгорыя:Машынабудаванне