«Зажынкі» — літаратурны альманах, выдадзены ў 1918 годзе Беларускім нацыянальным камісарыятам ў Маскве.
Змест У альманаху прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, а таксама Фабіяна Штыра і іншых аўтараў. У выданні ўпершыню былі апублікаваны тэксты вершаў Янкі Купалы «Мая вера», «З песень аб няволі», «Ў вечным боры…» і «Паўлюк».
Акрамя таго, у зборніку апублікавана лекцыя Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага) «Беларуская літаратура». У гэтай лекцыі, зачытанай у Беларускім народным універсітэце, Жылуновіч называе Янку Купалу «карыфеем» і «беларускім Шаўчэнкам і Міцкевічам», а таксама поўнасцю цытуе яго вершы «З песень аб сваёй старонцы», «Песня сонцу», «Адцвітанне».
Літаратура
Катэгорыя:Кнігі 1918 года