The International () — штогадовы кіберспартыўны турнір па відэагульні Dota 2. Арганізоўваецца распрацоўшчыкам гульні кампаніяй Valve. Турнір з'яўляецца кульмінацыйнай падзеяй прафесійнага сезона Dota 2 і мае статус чэмпіянату свету. Першы турнір прайшоў у Германіі на Gamescom 2011 года, каб прарэкламаваць выхад гульні.
The International мае найбольшы прызавы фонд сярод усіх кіберспартыўных мерапрыемстваў, памер фонда дасягнуў 40 мільёнаў долараў ЗША у 2021 годзе.
Гісторыя Кампанія Valve абвясціла аб першым турніры The International 1 жніўня 2011 года. Да ўдзелу былі запрошаны 16 каманд, турнір таксама стаў першым публічным паказам Dota 2. Турнір быў прафінансаваны кампаніяй Valve, галоўны прыз складаўся з 1 мільёна долараў ЗША, абсталяванне паставіла кампанія Nvidia. Турнір праходзіў на канферэнцыі Gamescom у Кёльне з 17 па 21 жніўня 2011 года. Фінал турніру адбыўся паміж украінскай камандай Natus Vincere і кітайскай камандай EHOME, Natus Vincere перамаглі з лікам 3:1. EHOME выйграла 250 000 долараў, а астатнія 14 каманд падзялілі паміж сабой 350 000 долараў.
У маі 2012 года было пацверджана, што The International плануецца як штогадовае мерапрыемства. Турнір 2012 года праходзіў у Сіэтле з 31 жніўня па 2 верасня. Каманды размяшчаліся ў шкляных кабінках на галоўнай сцэне. Агульны прызавы фонд быў на ўзроўні 1,6 мільёна долараў, 1 мільён долараў быў прызам для пераможцы. Пераможцы першага турніру Natus Vincere саступілі ў фінале кітайскай камандзе Invictus Gaming з лікам 3:1.
The International 2020 года быў прапушчаны з-за пандэміі COVID-19. Мерапрыемства было запланаванае ў Стакгольме, аднак Шведская спартыўная федэрацыя прагаласавала за адмову ў прызнанні кіберспорту спортам, што ўскладніла атрыманне віз для замежных гульцоў. Пазней Valve перанесла мерапрыемства ў Бухарэст на кастрычнік 2021 года і перайменавала яго ў The International 2021. Турнір паставіў рэкорд па велічыні прызавога фонду сярод усіх кіберспартыўных мерапрыемстваў — 40 мільёнаў долараў ЗША.
Крыніцы
Катэгорыя:Мерапрыемствы, прысвечаныя відэагульням