Пі́тная со́да, таксама харчовая сода, гідракарбана́т на́трыю — неарганічнае злучэнне, кіслая натрыевая соль вугальнай кіслаты з формулай NaHCO3. У харчовай прамысловасці зарэгістравана як дабаўка E500(ii).Сода // .

Уласцівасці Пітная сода ўяўляе сабой белы крышталічны парашок без паху, растваральны ў вадзе. Яе водны раствор мае слабашчолачную рэакцыю: для аднаадсоткавага раствору паказчык pH складае 8,0—8,6.

Пры ўзаемадзеянні з кіслатамі гідракарбанат натрыю раскладаецца з вылучэннем вуглякіслага газу. Напрыклад, рэакцыя з салянай кіслатой адбываецца паводле ўраўнення:

NaHCO3 + HCl → NaCl + H2O + CO2↑.

Гэтая ж уласцівасць праяўляецца пры ўзаемадзеянні соды з воцатнай кіслатой.

Пры награванні пітная сода ператвараецца ў карбанат натрыю з вылучэннем вады і вуглякіслага газу:

2NaHCO3 → Na2CO3 + H2O + CO2↑.

Атрыманне У прамысловасці пітную соду атрымліваюць насычэннем раствору карбанату натрыю вуглякіслым газам. Утвораны гідракарбанат натрыю выпадае ў асадак, які аддзяляюць, прамываюць і высушваюць:

Na2CO3 + CO2 + H2O → 2NaHCO3.

Выкарыстанне Пітную соду выкарыстоўваюць як разрыхляльнік цеста. Пры яе рэакцыі з кіслотамі або раскладанні пад уздзеяннем цяпла ўтвараецца вуглякіслы газ, бурбалкі якога робяць цеста порыстым. У беларускай кулінарыі соду дадаюць, у прыватнасці, у цеста для аладак, бліноў і іншых мучных вырабаў.

У харчовай вытворчасці гідракарбанат натрыю ўжываюць таксама як рэгулятар кіслотнасці і буфернае рэчыва. Яго выкарыстоўваюць пры вырабе безалкагольных напіткаў і штучных мінеральных вод, у медыцыне, бытавых сродках для чысткі.

Гл. таксама Кальцыніраваная сода Крышталічная сода Пякарскі парашок

Зноскі

Літаратура Сода // . Сячко В. І. Хімія: вучэбны дапаможнік для 7-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2019. Рэўтовіч Т. У., Рэўтовіч У. І. Пакаштуйце — смачна. — Мінск: Полымя, 1993. — 319 с. — ISBN 5-345-00604-0.

Катэгорыя:Гідракарбанаты Катэгорыя:Злучэнні натрыю Катэгорыя:Харчовыя дадаткі Катэгорыя:Разрыхляльнікі