Джавані) (Ян) Марыя Падавана сапр. Моска да Падова (Mosca da Padova) Джанмарыя; ) — італьянскі скульптар і архітэктар; прадстаўнік Адраджэння.
Біяграфія У 1515—30 гадах працаваў у Падуі і Венецыі, з 1532 года ў Рэчы Паспалітай, у т. л. ў Вільні. Прыдворны мастак вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I Старога. Майстар надмагільнай пластыкі. Сярод твораў: барэльеф «Цуд са шклянкай» для базілікі св. Антоніа ў Падуі, надмагіллі Б.Тарноўскай (каля 1536), Я.Тарноўскага і яго сына (1561—70) у саборы ў Тарнуве, С.Алясніцкага (1450) у кафедральным касцёле ў Познані, П.Гамрата (1545) і С.Мацеёўскага (1552) у кафедральным касцёле на Вавелі ў Кракаве, жонак Жыгімонта II Аўгуста Лізаветы (1546—52) і Барбары Радзівіл (1553—63, абодва не захаваліся) у Вільні, ківорый для касцёла Дзевы Марыі ў Кракаве (1551—54) і інш. Аўтар 4 медалёў з партрэтамі Жыгімонта I Старога і яго сям’і (1532), архітэктурных праектаў атыкаў і лесвіцы ў «Сукеніцэ» (1555—59) і нішаў для каралеўскіх надмагілляў у капліцы Жыгімонтаў на Вавелі (1571—74).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары Італіі