Нестар Васілевіч Кукальнік () — расійскі пісьменнік. Брат Паўла Кукальніка.Кукальнік Нестар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 567.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 469.Малышкина, О. Г. Рука Всевышнего в судьбе Нестора Кукольника / Ольга Малышкина // Нева. — 2019. — № 10. — С. 208—218.

Біяграфія Быў малодшым сынам вядомага закарпацкага русіна, вучонага-асветніка, Васіля Кукальніка, які ў 1803 годзе пераехаў у Расійскую імперыю і стаў прафесарам Педагагічнага інстытута, на базе якога пазней быў створаны Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1813 па 1817 год Васіль Кукальнік даваў прыватныя ўрокі вялікім князям Мікалаю (будучаму Мікалаю I) і Канстанціну, за што імператар Аляксандр I падараваў у арэнду маёнтак у Віленскай губерні, куды сям’я выязджала на лета.

Імператар Аляксандр І быў хросным бацькам Нестара Кукальніка, хрост якога здзейсніў уніяцкі святар Ян Красоўскі (будучы полацкі ўніяцкі архіепіскап).

Што да нацыянальнасці — Нестар Кукальнік лічыў сябе русінам: «Я быў сын карпатароса, хоць і да гэтага часу яшчэ не бачыў родных Карпат. Гэтая любоў да далёкай радзімы ніколі не згасала».Николаенко Александр. Н. В. Кукольник (1809—1868) // Русин. 2005. № 1.

У 1820 годзе Васіль Кукальнік насуперак чаканням не быў абраны на пасаду рэктара ўніверсітэта і прыняў запрашэнне стаць дырэктарам Гімназіі вышэйшых навук князя Безбародкі, якая нядаўна адкрылася ў Нежыне. У тым жа годзе ў гімназію паступіў і Нестар. 6 лютага 1821 года Васіль Кукальнік выкінуўся з акна свайго кабінета і разбіўся да смерці. Удава разам дзецьмі перабралася ў маёнтак пад Вільняй, дзе, не перажыўшы гора, неўзабаве памерла, а Нестар застаўся пад апекай старэйшых братоў.

У 1823 годзе, пасля таго як на пасаду дырэктара Нежынскай гімназіі быў прызначаны Іван Арлай, сябар і калега Васіля Кукальніка (таксама паходжаннем з закарпацкіх русінаў), Нестар зноў вярнуўся ў гімназію, дзе адразу стаў адным з лепшых вучняў. Нестар быў школьным сябрам Мікалая Гогаля.

Аднак атэстата ён не атрымаў, бо быў галоўным абвінавачаным у «справе вальнадумства», узбуджанай па даносе пасля падзей снежня 1825 года (паўстання дзекабрыстаў). Гімназічным наглядчыкам быў перахоплены ліст Нестара з подпісам РБШ. Палічыўшы, што малады чалавек знаходзіцца ў нейкім таемным брацтве, паліцыя ўстанавіла за ім негалосны нагляд. У ходзе праведзенага ператрусу ў гімназістаў былі канфіскаваны сшыткі з цытатамі з прац заходніх філосафаў, уключаючы Канта і Мантэск’ё, ода «Вольнасць» А. С. Пушкіна, «Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава і іншыя забароненыя цэнзурай творы. У Нестара былі выяўлены ўласныя сачыненні і трагедыя «Марыя», якая не дайшла да нашых дзён, прызнаная «абуральнай». Допыты і разборы па справе скончыліся для 20-гадовага юнака вельмі сумна. Ён быў пазбаўлены грамадзянскага чыну XII класа і залатога медаля, а замест атэстата атрымаў толькі даведку аб заканчэнні курса.

Пасля заканчэння сярэдняй школы Нестар паехаў да брата Паўла ў Вільню, дзе працаваў настаўнікам рускай літаратуры ў Віленскай гімназіі. Там ён апублікаваў практычны курс рускай граматыкі. У Вільні ён знаёміцца і з Тарасам Шаўчэнкам (пазней ён прыме чынны ўдзел у выкупе з прыгонніцтва ўкраінскага паэта).

Улетку 1831 года накіраваўся ў Пецярбург разам з рэктарам Віленскага ўніверсітэта Венцаславам Пеліканам у якасці службоўца пры рэктары ўніверсітэта для пісьмовых спраў.

З дапамогай Фадзея Булгарына атрымалася апублікаваць сваю першую п’есу пад назвай «Торціні», прысвечаную італьянскай тэматыцы. Затым у свет выйшла драматычная фантазія «Тарквата Таса» пра жыццё знакамітага італьянскага паэта XVI стагоддзя.

Лёсавызначальнай для Кукальніка стала напісаная ім за васямнаццаць дзён патрыятычная драма «Рука Усявышняга Айчыну выратавала». Калі загадчык рэпертуару рускай драматычнай трупы Александрынскага тэатра Рафаіл Зотаў адмовіўся прыняць яе да пастаноўкі, малады аўтар адважыўся на адчайны крок. Ён здолеў патрапіць у дом да знакамітага акцёра Васіля Каратыгіна і ўгаварыў яго прачытаць сваю п’есу. П’еса акцёру спадабалася і Каратыгін вырашыўся паставіць яе ў свой бенефіс, выканаўшы ролю Дзмітрыя Пажарскага. Прэм’ера адбылася 15 студзеня 1834 года на сцэне Александрынскага тэатра. У гэты вечар паглядзець на свайго ўлюбёнага акцёра прыйшоў імператар Мікалай I. Поспех спектакля быў ашаламляльны. Драма была кананізаваная ў якасці ўзорна-патрыятычнага сачынення. Наступныя спектаклі выліліся ў свайго роду рытуальныя маніфестацыі. Тэатр напаўняўся прыдворнымі, высокапастаўленымі чыноўнікамі і вайскоўцамі. Усхваленне п’есы лічылася паказчыкам сапраўднага патрыятызму і добранамернасці.

На пачатку 1830-х гадоў Кукальнік зблізіўся спачатку з кампазітарам Міхаілам Глінкам, а затым — з мастаком Карлам Брулавым, які толькі што вярнуўся з Італіі. Яны ганарліва звалі сябе саюзам трох мастацтваў: музыкі, літаратуры і жывапісу. Па серадах на кватэры ў братоў Кукальнікаў збіралася сталічная багема: акцёры, мастакі, пісьменнікі, музыканты, кампазітары.

У 1845 годзе паступіў на службу ў канцылярыю вайсковага міністра. Гэта стала прычынай яго шматлікіх і працяглых камандзіровак практычна па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі, ад Кішынёва да Астрахані і Стаўрапаля. Сярод службовых спраў асабліва заслугоўвае ўвагі яго аналіз і прапановы па горназдабыўной прамысловасці Данбаса (у тыя часы гэта быў практычна незаселены стэп). У 1847 годзе ён прадстаўляе даклад Мікалаю І, дзе па-прароцку прадказвалася роля гэтага краю ў эканоміцы, зыходзячы з наяўных тут запасаў каменнага вугалю. Прапанаваныя Кукальнікам меры Мікалай І ухваліў. Наступная рэалізацыя іх выклікала будаўніцтва Азоўскай чыгункі (Харкаў — Горлаўка — Ілавайск — Таганрог) і заснаванне Юзаўкі (цяпер — Данецк).

У 1857 годзе ён сыходзіць у адстаўку ў чыне сапраўднага стацкага дарадцы і пераязджае на сталае месца жыхарства ў Таганрог. Тут ён становіцца цэнтрам культурных зносін, актыўна ўключаецца ў грамадскае жыццё. У 1863 годзе ён стварае музычнае таварыства, у чым яму дапамагае А. Даргамыжскі. Ён рэалізуе сваю асветніцкую праграму, адным з пунктаў якой было адкрыццё ў Таганрозе ўніверсітэта, прапануе выданне грамадска-палітычнай газеты, праводзіць публічныя чытанні, а сабраныя грошы перадае гімназіі.

Памёр Кукальнік раптоўна, збіраючыся ў тэатр. Існуе версія, што ён быў атручаны з-за сваіх энергічных дзеянняў па ўдасканаленні эканомікі краю і выступаў супраць карупцыі.

Магіла пісьменніка ў 1931 годзе была апаганена. Косці былі выкінуты з магілы і доўгі час валяліся сярод лапухоў, якімі зарасла магіла. Сёння месцазнаходжанне яе не вядома.

Літаратурная творчасць Творчасць шырокая і шматгранная. Разам з драматургіяй паспяхова спрабаваў сілы ў жанры авантурнага рамана, гістарычнай аповесці, мастацкай крытыцы, паэзіі і нават у музыцы.

Драматычную творчасць умоўна падзяляюць на «драматычныя фантазіі» ў вершах і прозе пра лёс мастака («Тарквата Таса»; «Джакоба Саназар», 1834; «Мейстар Мінд», 1839; «Імправізатар», 1844, і інш.) і гістарычныя трагедыі, у якіх адлюстраваны моманты рускай гісторыі, што найбольш ярка дэманструюць працэсы нацыянальнага яднання і самасвядомасці («Рука Усявышняга Айчыну выратавала», паст. 1834; «Князь Данііл Дзмітрыевіч Холмскі», 1840, і інш.). Гістарычныя аповесці і апавяданні 1830—40-х гг. прысвечаны пераважна эпосе Пятра I («Сяржант Іван Іванавіч Іваноў, ці Усе заадно», «Два Іваны, два Сцяпанычы, два Кастыльковы» і інш.).

Яго першыя гістарычныя празаічныя творы былі прысвечаны гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Найбольшы рэзананс выклікаў раман «Альф і Альдона», дзе апісваецца экзатычная Літва, дзе квітнее культ паганскіх багоў.Літоўцы Кукальніка не чужыя палкім жарсцям і тонкім перажыванням, палююць і ваююць з нямецкімі рыцарамі (у чым удзельнічаюць «статкі дзікуноў» з непрыступных лясоў), п’юць мёд алус і слухаюць песні бурцінікаў, пакланяюцца мноству багоў і за ўдзелам шматлікіх жрацоў крыве, сігонатаў, тылусонаў, жрыц вайдэлотак, «літоўскіх вакханак» рагутніц здзяйсняюць дзівосныя абрады. Паводле рамана, ужо пры Гедыміне Русь «змяшалася з Літвою», уносячы «ў быт язычнікаў свае норавы», пракладаючы «шляхі да прыняцця хрысціянства»… Блізкасці літоўцаў да рускіх, прымальнасці для іх праваслаўя супрацьпастаўлены варожыя адносіны да каталіцтва: акрамя адзінага «прыхільніка лацінскай веры» «сярод усіх баяр і князёў літоўскіх» Гаштольда «не было католікаў ва ўсім вялікім княстве», «лацінскага крыжа» «не прымаюць ліцвіны, уцякаюць ад яго, альбо змагаюцца». Уласна «слынная Літва, ад якой усё вялікае княства насіла назву», — ледзь заселены «паўдзікімі людзьмі» бедны край непраходных лясоў. Астатняя частка княства складалася з багатых рускіх зямель і «народа, асененага праваслаўем», вяла шырокі гандаль, блішчала хрысціянскімі храмамі, «навукай і мастацтвамі свайго часу». Альгерд свой народ называе «статкам звяроў» і «маімі дзікунамі». Дзікі, «як лясы яго», літоўскі надзел Кейстута не зазнаў дабратворнага ўплыву праваслаўнай цывілізацыі, дрэмле «ў змроку невуцтва» і пакланяецца «ідалам язычніцкай Літвы».Лавринец Павел. Литовцы в русской литературе XIX-начала XX вековНа словы Кукальніка напісаны рамансы Глінкі «Сумненне», цыкл з 12 рамансаў «Развітанне з Пецярбургам» і інш. На раманс «Бал на лёдзе» музыку напісаў Станіслаў Манюшка.Уварова И. В. Станислав Монюшко и русская музыкальная культура // Царскосельские чтения. 2014. №XVIII.

Удзельнічаў у напісанні лібрэта опер М. Глінкі «Руслан і Людміла» і «Жыццё за цара» («Іван Сусанін»).

Апублікаваныя творы Торквато Тассо: Большая драм. фантазия, в стихах: (Писана в 1830 и 1831 гг.) / Соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. Н. Греча, 1833. — VIII, , 174 с. Джакобо Санназар: Драм. фантазия в 4 актах, в стихах: (Писана летом 1833 г.) / Соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. вдовы Плюшар с сыном, 1834. — 120 с. Рука Всевышнего Отечество спасла: Драма из отеч. истории, в 5 актах, в стихах: (Писана в октябре 1832 г.) / Соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. Х. Гинце, 1834. — 141 с. Князь Михаил Васильевич Скопин-Шуйский: Драма в 5 актах, в стихах / Соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. вдовы Плюшар с сыном, 1835. — 166 с. Роксолана: драма в 5 актах, в стихах: (Писана летом 1835 г.) / соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. вдовы Плюшар с сыном, 1835. — 178, II с. Джулио Мости: Драм. фантазия в 4 ч. с интермедией в стихах: (Писана в 1832 и 1833 г.) / Соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. Э. Праца и К°, 1836. — , 252 с. Двадцать восьмое января 1725 года: Драм. картина в 2 явлениях, в стихах: (Писана в нояб. 1836 г.) / Соч. Н. К. — Санкт-Петербург: тип. Э. Праца и К°, 1837. — 42 с. Князь Маргер Пилонский // Русская беседа, № 1 1841 год. Альф и Альдона: Ист. роман в 4 т. / Соч. Н. Кукольника. Т. 1—4. — Санкт-Петербург: тип. И. Глазунова и К°, 1842. Эвелина де Вальероль: Роман в 4 т. / Соч. Н. Кукольника. — 2-е изд., испр. Т. 1—4. — Санкт-Петербург: тип. И. Глазунова и К°, 1841—1842. Генерал-поручик Паткуль: Трагедия в 5 актах, в стихах / Соч. Нестора Кукольника. — Санкт-Петербург: тип. К. Жернакова, 1846. — 152, IV с. Два Ивана, два Степаныча, два Костылькова: Роман / Соч. Н. Кукольника. — Санкт-Петербург: тип. К. Жернакова, 1846. — 578 с. Два Ивана, два Степаныча, два Костылькова: Роман. Ч. 1—4 / Нестор Кукольник. — Санкт-Петербург: А. С. Суворин.— (Дешевая библиотека). — Ч. 3-я и 4-я. — , 401 с. 'Барон Фанфарон и маркиз Петиметр: Быль времён Петра Великого / Соч. Н. В. Кукольника. Ч. 1. — Санкт-Петербург: тип. И. Фишона, 1847. — , 384 с. Барон Фанфарон и маркиз Петиметр: Быль времён Петра Великого / Соч. Н. В. Кукольника. Ч. 2. — Санкт-Петербург : тип. И. Фишона, 1847. —, 226 с. '''Морской праздник в Севастополе: Драм. представление в 5 карт.''' / Соч. Н. Кукольника. — Санкт-Петербург: тип. И. Фишона, 1854. — , 82 с. Азовское сидение: Ист. сказание в лицах, в 5 актах и 9 карт / [Соч.] Нестора Кукольника. — Санкт-Петербург: тип. И. Фишона, 1855. — , 161 с., 4 л. ил.