Кацярына Балонская, Кацярына дэ Вігры (; ) — італьянская каталіцкая святая, заснавальніца і першая абатыса кларысінскага манастыра Корпус Даміні ў Балонні. Была кананізавана папам рымскім Кліментам XI 22 мая 1712 года.

Біяграфія Кацярына, арыстакратка па паходжанні, дачка Джавані дэ Вігры, буйнога дыпламата і адваката з Балонні. У 11 гадоў Кацярына была залічана ў якасці фрэйліны да двара Маргарыты д’Эстэ, пазашлюбнай дачкі маркіза Нікало, амбасадарам якога быў яе бацька. Пры двары яна навучалася мастацтву, пісала вершы і прозу, вывучала латынь і каліграфію, грала на альце і малявала. Праз 3 гады Кацярына адмовілася ад свецкага жыцця і ўвайшла ў абшчыну дзеў-тэрцыярак ордэна св. Францішка ў Ферары.

У 1431 годзе разам з іншай маладой жанчынай з Ферары, яна заснавала кляштар для ордэна святой Клары.

Яна вярнулася ў Балонню ў 1456 годзе, калі ўрад горада звярнуўся да яе з просьбай заснаваць і быць настаяцельніцай жаночага кляштара гэтага ж ордэна, які павінен быў размяшчацца пры царкве Цела Хрыстовага (Basilica of Corpus Domini).

Кацярына — аўтар «Трактата пра сем духоўных узбраеннях неабходных для духоўнай вайны». Трактат быў напісаны ў выглядзе гутаркі Бога і сатаны з вынікаючымі цудамі. Рукапісы суправаджаюцца малюнкамі Кацярыны.

Частка яе рукапісаў захавалася, у тым ліку жыццяпіс Святой Уршулі з 1456 года, і цяпер захоўваецца ў Акадэмічнай Галерэі ў Венецыі. Ва ўзросце 48 гадоў Кацярына памерла. Праз васемнаццаць дзён яе яшчэ нятленнае цела эксгумавалі і перамясцілі ў капліцу кларысінак у Балонні. Яе мошчы там і дагэтуль за шклом. Крыніцы

Катэгорыя:Святыя Італіі