Джавані Антоніа Бальтрафіа (Бельтрафіа, ; ) — італьянскі мастак эпохі Высокага Адраджэння ламбардскай школы, леанардэск — вучань Леанарда да Вінчы.

Біяграфія і творчасць Вазары паведамляе, што мастак паходзіў з арыстакратычнай сям’і. Выхаваны ў традыцыях Фопы, Бернарда Дзенале і Амброджа Берганьёнэ, ён прайшоў навучанне ў майстэрні Леанарда. Яго першы твор «Уваскрэсенне Хрыста, святы Леанард і святая Лючыя» выкананы ў 1491 годзе разам з Марка д’Аджона для міланскай царквы Сан-Джавані-сул-Мура. Быў прыдворным мастаком Ладавіка Мора і славіўся сваімі псіхалагічнымі партрэтамі.

Больтраффіа памёр ва ўзросце 49 гадоў і быў пахаваны на могілках царквы Св. Паўлы ў Каміта.

Гісторыкі мастацтва мяркуюць, што фігура Дзіцятка на карціне Леанарда да Вінчы «Мадонна Літа» належыць пэндзлю Джавані Антоніа Бальтрафіа. Вядомыя падрыхтоўчыя малюнкі Больтрафіа, у дакладнасці якія перадаюць гэтую фігуру.

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Італіі