Падснежнік (Galanthus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.
Апісанне Шматгадовыя цыбульныя травы вышынёй да 30 см. Лісце (звычайна 2) лінейнае. Кветанос з адной паніклай белай кветкай. Размнажаюцца насеннем, якое разносяць мурашкі.
Пашырэнне Выдзелена 18 відаў. Пашыраны ў Заходняй Еўропе, на Каўказе, у Малоц Азіі, Іране. Трапляюцца ў горных лясах, на высакагорных лугах. На Беларусі часта называюць падснежнікам раннеквітучыя расліны (кураслеп дуброўны, пралеска высакародная і інш.); вырошчваюць падснежнік беласнежны (G. nivalis), падснежнік складкаваты (G. plicatus), падснежнік Эльвеза (G. elwesii).
Дэкаратыўныя расліны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Амарылісавыя Катэгорыя:Флора Еўропы