Канстанцін Васілевіч Харламповіч (рус. Константин Васильевич Харлампович), ) — беларускі, украінскі і расійскі гісторык. Член-карэспандэнт Петраградскай АН (1916), акадэмік АН Украіны (1919).Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 16. – С. 550.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 60.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 588.Теплова Валентина. Константин Васильевич Харлампович (1870–1932): жизнь историка на переломе эпох // «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по Новой и Новейшей истории : сб. науч. тр. Вып. 5 / редкол.: И. А. Марзалюк (пред.) [и др.]. – Минск : РИВШ, 2021. – С. 102-121.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Рагачы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Мілейчыцкай гміне Семятыцкага павета Падляшскага ваяводства ў Польшчы) у сям'і праваслаўнага святара. Брат археолага і нумізмата Паўла Васілевіча Харламповіча. Адукацыю атрымліваў у Віленскім духоўным вучылішчы, якое скончыў у 1884 годзе, Літоўскай духоўнай семінарыі (1884—1890) і Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1894 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя. Пасля навучання ён пераехаў у Казань, дзе ў лютым 1895 года ўладкаваўся выкладчыкам лацінскай мовы ў Казанскай духоўнай семінарыі, дзе выкладаў да 1914 года.

20 сакавіка 1899 года атрымаў ступень магістра. У 1900 годзе ўдастоіўся дзвюх прэмій — Увараўскай ад Акадэміі навук (рэцэнзент — праф. Платон Жуковіч) і Карпаўскай ад Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх (рэцэнзент — праф. Сцяпан Голубеў), за магістарскую дысертацыю: «Заходне-рускія праваслаўныя школы XVI і пачатку XVII ст., адносіны іх да іншаслаўных, рэлігійнае навучанне ў іх і заслугі іх у справе абароны праваслаўнай веры і царквы», абароненую ў 1899 годзе.

14 мая 1900 года стаў прыват-дацэнтам Казанскага ўніверсітэта. У веснавым семестры 1900/01 акадэмічнага года чытаў «Гісторыю рускага раскола стараабрадніцтва і адзінаверства», у восеньскім семестры — «Гісторыю школ і духоўнай адукацыі ў Расіі да пачатку XVIII ст.» Зацверджаны 25 жніўня 1909 года экстраардынарным прафесарам Казанскага ўніверсітэта па кафедры гісторыі рускай царквы гісторыка-філалагічнага ўніверсітэта. У 1914 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1916 годзе абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук.

Член Таварыства археалогіі, гісторыі і этнаграфіі пры Казанскім універсітэце, якое савецкай уладай было абвешчана «асяродкам адсталых і рэакцыйных элементаў, місіянераў, шавіністаў і нацыяналістаў».

Удзельнічаў у ратаванні казанскіх музейных каштоўнасцей, рэліквій, архіваў ад рабавання і знішчэння, за што падвяргаўся пераследу з боку бальшавікоў, у 1918 годзе ён быў умоўна прыгавораны да расстрэлу. Пасля сыходу з Казані белачэхаў і камучаўцаў і ўстанаўлення савецкай улады былі прыняты спробы ўрэгуляваць музейнае і культурнае жыццё рэгіёна, да працы былі прыцягнуты старыя спецыялісты.

У 1919 годзе быў прызначаны членам створанага Казанскага губернскага пададдзела па справах музеяў і аховы помнікаў, а потым уваходзіў у Музейную камісію пры Акадэмічным цэнтры Татнаркампраса. У 1919 годзе стаў акадэмікам Украінскай Акадэміі навук і быў пазаштатным супрацоўнікам з 1920 па 1928 год.

У 1921—1922 гадах выкладаў матэматыку ў Казанскай ваеннай школе і лацінскую мову — у фармацэўтычным тэхнікуме.

Вясной 1922 года яго абралі старшынёй Таварыства археалогіі, гісторыі і этнаграфіі (ТАГЭ). Ён прадстаўляў таварыства на першай Усерасійскай канферэнцыі навуковых таварыстваў па вывучэнні мясцовага краю ў Маскве, стаў членам-карэспандэнтам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Акадэміі навук. 1 лютага ён стаў вучоным сакратаром Цэнтральнага музея ТР, загадваў яго навуковым архівам.

У 1924 годзе пачаліся рэпрэсіі супраць кіраўніцтва і членаў ТАГЭ. У маі 1924 года К. Харламповіч быў зняты з пасады старшыні Музейнай камісіі Татнаркампраса. У верасні 1924 года было пачата афіцыйнае следства Татаддзелам АДПУ па справе Харламповіча і групы вучоных, якія ўваходзілі ў Савет ТАГЭ. Падставай для адкрыцця справы стала паступленне «звестак аб групоўцы чарнасоценнага элемента ў Таварыстве археалогіі, гісторыі і этнаграфіі, якая супрацьпастаўляе сучасным патрабаванням грамадскасці іменаваную імі "чыстую навуку", у якой пераважалі элементы руціны, адсталых ідэй, для чаго выкарыстоўваліся легальныя магчымасці».

20 верасня 1924 года быў арыштаваны, а яго кватэра была падвергнута вобыску (аднак ніякіх доказаў знайсці не ўдалося). Тым не менш, яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах КК — 10, 69, 72 і 73, у тым ліку ў «службовых злачынствах», «захаванні і распаўсюджванні контррэвалюцыйнай літаратуры» і ў «дыскрэдытаванні Савецкай улады». Быў прыгавораны да адміністрацыйнай высылкі за межы ТАССР на тры гады. За змякчэнне пакарання хадайнічалі Анатоль Луначарскі, кіраўнікі Расійскай і Украінскай акадэмій навук, але для АДПУ быў важны гэты паказальны працэс з мэтай застрашэння навуковай грамадскасці.

Быў адпраўлены ў Арэнбург 1 сакавіка 1925 года, дзе зноў быў арыштаваны. 10 чэрвеня 1925 года яго справа была разгледжана паўторна, і ён быў высланы ў Акцюбінск, а потым у Тургай.

Пасля адбыцця ссылкі яму было забаронена Асобай нарадай пражываць у Казані і яшчэ шасці буйных гарадах на працягу трох гадоў. Яму ўдалося перабрацца на Украіну, ён пасяліўся ў Нежыне і займаўся даследаваннямі, дапісваў сваю кнігу «Маларасійскі ўплыў на вялікарускае царкоўнае жыццё» (якую так і не паспеў закончыць).

У 1928 годзе быў выключаны з ліку акадэмікаў Украінскай АН па загадзе ўкраінскага наркама асветы М. А. Скрыпніка, але, нягледзячы на гэта, працягваў сваю навуковую дзейнасць у ВУАН, у тым ліку ў гістарычнай секцыі Міхаіла Грушэўскага, друкаваўся ў часопісах «Украіна» і «Архіўная справа», працаваў у Камісіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Д. Багалея і ў Педагагічнай камісіі ВУАН.

Памёр 21 сакавіка 1932 года ў Кіеве. Рэабілітаваны 4 лютага 2003 года.

Навуковыя погляды сфарміраваліся пад уплывам Міхаіла Каяловіча. Даследаваў з пазіцый заходнерусізму гісторыю праваслаўнай царквы і брацтваў у Рэчы Паспалітай у 16—17 ст., развіццё асветы ў Беларусі, Украіне і Расіі ў 16—18 ст. Працы Харламповіча дзякуючы багаццю фактычнага матэрыялу не страцілі навуковай каштоўнасці.

Працы К истории западнорусского просвещения. Виленская братская школа в первые полвека своего существования // Литовские епархиальные ведомости. 1897. № 16, 17, 19—22. Харлампович К. В. Острожская православная школа: (историко-критический очерк) // Киевская старина. 1897. Т. 57. № 5. С. 177—207; № 6. С. 363—388. Харлампович К. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным, религиозное обучение в них и заслуги их в деле защиты православной веры и церкви. Казань, 1898. XIII, 524, LXII с. Харлампович К. Западнорусские церковные братства и их просветительная деятельность в конце XVI и начале XVII в. // Христианское чтение. 1899. № 2. С. 372—390. Иосиф Курцевич, архиепископ суздальский, бывший епископ владимирский и брестский. Почаев, 1900. Афиноген Крыжановский: (Из истории культурного влияния Западной Руси на Восточную в XVII в.) // Сб. статей в честь Д. А. Корсакова. Казань, 1913. Харлампович К. В. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914.XXIV, 878, LXVI c. Харлампович Костянтин. Листування запорозьких козаків із султаном // Записки історично-філологічного відділу. Книга IV (1923). Київ, 1923. (на обложке 1924). С. 200—212. CharłampowiczK. Polski wpływ na szkolnictwo ruskie w XVI i XVII st. Lwów, 1924. Харлампович Костянтин. Малоросійська пісня 1791 р. // Україна. 1925. Кн. 3. С. 111. Харлампович Костянтин. Платон Миколаевич Жукович. (Біографічний нарис) // Записки історично-філологічного відділу. Кн. VI (1925). У Київі, 1925. С. 247—258, порт. Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Пічэта У. Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924 // Україна. 1925. ІІІ. Харлампович Костянтин. Восстание тургайских казак-киргиз в 1916—1917 гг. (По воспоминаниям очевидцев). Кзыл-Орда, 1926. С. 1—41 (адбітка з: Труды Общества изучения Казакстана. Т. VIII, кн. 2). Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: WanczuryA. Szkolnictwo w starej Rusi. 1923 // Україна. 1926. І. Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Працы Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту ў Менску. 1921—1922. № 1—7 // Україна. 1926. І. С. 159—160. Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Студинській К. Александр Духнович і Галичина // Україна. 1926. V. С. 170. Харлампович Костянтин. Рэцэнзія на: Савич А. Западно-русские униатские школы XVII—XVIII вв. 1922 // Україна. 1927. Кн. 1—2. С. 200. Харлампович Кость. Нові білоруські наукові видання // Записки історично-філологічного відділу. Кн. XX. У Київі, 1928. С. 343—351. Харлампович Костянтин. Нариси з історії грецької колонії в Ніжені (XVII—XVIII ст.) // Записки історично-філологічного відділу. Кн. XXIV. У Київі, 1929. С. 109—205. Харлампович Костянтин. Нариси з історії грецької колонії в Ніжині (XVII—XVIII ст.). До історії національних меншостей в Україні. Ніжин, 2011. 379 с.

Літаратура Магистерский коллоквиум в С.-Петербургской Духовной Академии // Литовские епархиальные ведомости. 1899. С. 80—84. Біднов В. К. В. Харлампович (1870—1932). Варшава, 1933. 16 с. (змешчана бібліяграфія прац Харламповіча). Hawryluk Jerzy. Konstanty Charłampowicz — historyk Cerkwi i oświaty // Nad Buhom i Narwoju. 2000. Nr 4. S. 29—30, il. Przegląd Prawosławny. 2002. VII. S. 31—32, il. Чернухін Є.К. До історії обрання К. В. Харламповича до ВУАН // Записки Історико-філологічного товариства Андрія Білецького. Київ, 2003. Вип. 4, кн. 1. С. 165—197. Каран Д. Діяльність постійної комісії для складання біографічного словника українських діячів в контексті епістолярної спадщини К. В. Харламповича // Студії з архівної справи та документознавства. Київ, 2004. Т. 11. С. 188—204. Лопыко И. Константин Васильевич Харлампович // Брестские епархиальные ведомости. 2006. № 4. С. 42—45. Sosna Grzegorz o., Troc-Sosna Antonina m. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboły, 2012. S. 154.

Медовкина Лина. К. В. Харлампович как исследователь истории школьного образования XVI—XVII вв. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Выпуск 29. Мінск: БН, 2014. С. 103—110. Теплова В. А. Западное влияние на культуру России XVII в. в научном наследии В. О. Ключевского и К. В. Харламповича // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Навуковы зборнік. Выпуск 11. Мінск: БДУ, 2016. С. 226—230.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты Увараўскай прэміі Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыкі Катэгорыя:Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі Катэгорыя:Заходнерусізм