Вацлаў Валеры Валодзька (), псеўданімы Wacław Koszczyc, Sahi-Bey () — паўстанец 1863 года, палітычны дзеяч і інжынер.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — C. 380.Obsulewicz-Niewińska, Beata. Walery Wołodźko (Sahi-bej) i akademicy kijowscy. Київські полоністичні студії, 2016, 368—381. Аўтар раманаў, апавяданняў і мемуараў часоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1831 годзе ў Мінскай губерні. Вышэйшую ваенную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Служыў капітан-інжынерам у расійскай арміі.
У 1856 годзе ў Кіеве навязаў стасункі са студэнтамі-канспіратарамі Кіеўскага ўніверсітэта, далучыўся да Трайняцкага звязу (пра што пакінуў успаміны).
3 канца 1862 года — у Мінску. На пачатку паўстання 1863—1864 гадоў перайшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у баях на Міншчыне.
Пасля паразы паўстання адправіўся ў Турцыю, дзе пражыў сем гадоў пад імем Сагі-Бея і працаваў дарожным і маставым інжынерам.
У 1870 годзе пасяліўся ў Львове. Супрацоўнічаў з галіцкімі і варшаўскімі часопісамі, адначасова актыўна ўдзельнічаў у незалежніцкім падполлі. У сакавіку 1876 стаў адным з заснавальнікаў антырасійскай вайскова-палітычнай арганізацыі Канфедэрацыя польскай нацыі, але з-за неасцярожных паводзінаў і заклікаў да арганізацыі паўстання ў падтрымку Турцыі быў выключаны з арганізацыі ў чэрвені 1877 года. Праводзіў агітацыю сярод львоўскіх рамеснікаў, таксама заклікаў далучыцца да Польскага легіёну ў Турцыі.
Пад канец жыцця пакутваў ад маніі пераследу, памёр у галечы. Пахаваны ў Львове на Лычакоўскіх могілках.
Творчасць Яго даследаванні «Зыгмунд Серакоўскі — вярхоўны галоўнакамандуючы Жмудзі ў 1863 г.» (1891), «Пярун, апошнія атрады на Літве ў паўстанні 1863-64 гадоў» (без года выдання) прысвечаны падзеям на Беларусі i ў Літве ў час паўстання. Найбольшую каштоўнасць маюць яго «Успаміны з паўстання ў Мінскім ваяводстве ў 1863 годзе» (1875), у якіх паказана дзейнасць Мінскай паўстанцкай арганізацыі, характарызуюцца кіраўнікі i ўдзельнікі паўстання Карнэль Пялікша, Баляслаў Свентажэцкі, Станіслаў Ляскоўскі, Антон Трусаў i інш. У рукапісе засталася яго праца «Паўстанне ў Магілёўскай губерні ў 1863 годзе». Пад псеўданімам Вацлаў Кошчыц апублікаваў гістарычныя раманы i аповесці: «Вернутыя да сапраўднай веры» (1877), «Выбраннікі лесу» (1881—82), «Вяшчунскія ваенныя паходні» (1898), «паляўнічыя» апавяданні «3 літоўскай пушчы» (1877), у якіх апісаў паўстанні 1831 i 1863 гадоў у Беларусі i Літве, адносіны да ix сялян (некаторыя героі гавораць беларускай мовай), намаляваў вобразы Канстанціна Каліноўскага, Рамуальда Траўгута.
Пад псеўданімам Сагі-бея выдаў дарожныя нататкі «Усход. Ca Стамбула ў Анкару» (1874), «3 вандровак па Анатоліі» (1875), раман «Крывавы набытак» (1884), прысвечаны вызваленчай барацьбе албанскага i македонскага народаў супраць турэцкага панавання.
У раманах i аповесцях «Сізіфава праца» (1877), «Змагар лёсу» (1883), «Веска для вёскі» (1888) i іншых выкрываў згодніцтва буйной шляхты, заклікаў палепшыць жыццё сялян.
Публікацыі Koszczyc Wacław, Wschód. Ze Stambułu do Angory, «Gazeta Narodowa» 1873, nr 140—303; Lwów 1874. Koszczyc Wacław, Wspomnienia z powstania województwa mińskiego z roku 1863, [w:] Polska w walce, wyd. Antoni Giller, t. 1, Kraków 1875, s. 183—315. Koszczyc Wacław, Z wędrówek po Anatolii. Szkice i opowiadania, «Tydzień Literacko-Artystyczny, Naukowy i Społeczny» 1875, nr 10-20. Koszczyc Wacław, Praca Syzyfa. Powieść, «Gazeta Narodowa» 1876, nr 155—267, Lwów 1877. Koszczyc Wacław, Z puszczy. Szkice i obrazki litewskie. I Nawrócona, «Gazeta Narodowa» 1877, nr 260—296. Koszczyc Wacław, «Piorun»: ostatnie oddziały na Litwie w powstaniu 1863/4 r.: z własnych opowiadań «Pioruna» Koszczyc Wacław, Wybrańcy losu. Powieść «Dziennik Poznański» 1880—1881, nr 3-23. Lwow 1882 Sahi-Bey, Ład Boży. Obrazek z życia tureckiego, «Kłosy» 1881, nr 838—861; Lwów 1882. Koszczyc Wacław, Gwiazda przewodnia. Obraz na tle życia wschodniego, «Ateneum» 1883, t. 3-4; Lwów 1884. Sahi-Bey, Krwawy dorobek. Powieść z życia albańskomacedońskiego, «Tygodnik Ilustrowany» 1883, t. 2, nr 27-44; Warszawa 1884. Koszczyc Wacław, Szermierz przeznaczenia, «Gazeta Narodowa» 1883, nr 46-133. Koszczyc Wacław, Ucieczka. Opowiadanie historyczne, «Gazeta Narodowa» 1883, nr 214—216. Koszczyc Wacław, Źródła ruchu 1863 r. i akademicy kijowscy, «Gazeta Narodowa» 1884, nr 9-10, 14-17, 53, 55, 57. Sahi-Bey, Z tajemnic Wschodu. Obrazki i szkice «Wędrowiec» 1885, nr 1-9, 33-40, wyd. osobne Warszawa 1886. Koszczyc Wacław, Obrazki macedońskie «Życie» [Warszawa] 1887, nr 23-30. Koszczyc Wacław, Wieś dla wsi, Lwów 1888. Koszczyc Wacław, Zygmunt Sierakowski, naczelny wódz Żmudzi w r. 1863, Lwów 1891. Koszczyc Wacław, Wici wyroczne. Powieść historyczna na tle powstania styczniowego, t. 1, t. 2. Lwów 1898. Były Konfederat. Ruch narodowy w roku 1877: konfederacja narodu polskiego 1876 r. Chicago, 1899.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Інжынеры Катэгорыя:Пісьменнікі Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Памерлі ў Львове Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскай губерні