Пажыхарскае радовішча нафты — радовішча Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля в. Пажыхар. Размешчана ў Прыпяцкім нафтагазаносным басейне. Адкрыта ў 1987 годзе, распрацоўваецца з 1990 года. Паклады нафты плошчай 3,3 км² прымеркаваны да верхнедэвонскіх міжсалявых адкладаў паўночнай часткі Прыпяцкага прагіну ў межах цэнтральнай часткі Рэчыцка-Вішанскай зоны падняццяў. Глыбіня залягання нафтаноснага пакладу 2725—2820 м. Пароды-калектары трэшчынаватыя порава-кавернозныя вапнякі і даламіты. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, смалістая, парафіністая, з вялікай колькасцю светлых фракцый (40—45 %) і газанасычанасцю спадарожным газам (129—135 м³/т). Разведаныя запасы 1244 тыс. тон, перспектыўныя 710 тыс.т. Літаратура
Катэгорыя:Нафтавыя радовішчы Беларусі