Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі (; ) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, баярын (1613).

Біяграфія З 1598 года страпчы і член Земскага сабора. З 1602 года стольнік пры двары Барыса Гадунова. Удзельнік задушэння Балотнікава паўстання 1606—07 гадоў. У 1606—10 гадах прыхільнік Васіля ​Шуйскага ў яго барацьбе з Ілжэдзмітрыем II. У пачатку 1610 года ваявода ў Зарайску. Разам з Кузьмой Мініным стаў арганізатарам і кіраўніком Народнага апалчэння 1612, якое вызваліла Маскву ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. У канцы 1612 — пачатку 1613 года Пажарскі (разам з Дз.​Ц.​Трубяцкім) узначальваў часовы ўрад. У 1615 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі супраць А.Лісоўскага, удзельнічаў у адбіцці войск Рэчы Паспалітай на чале з Уладзіславам IV (1618). У 1628—30 гадах ваявода ў Ноўгарадзе, у 1633—34 гадах — 2-гі ваявода расійскай рэзервовай групы войск у Мажайску. Узначальваў шэраг прыказаў. К.​Мініну і Пажарскаму пастаўлены помнік у Маскве на Краснай плошчы (1804—18, скульптар Іван ​Мартас) і ў Ніжнім Ноўгарадзе (1826, скульптар А.​І.​Мельнікаў).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Баяры