Іван Барысавіч Пазнякоў (, в. Хутаранка, Гомельскі раён — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія Скончыў Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З 1931 года на партыйнай рабоце, з 1940 года — 1-ы сакратар Гродзенскага гаркама КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года на Заходнім, Цэнтральным, Бранскім і Калінінскім франтах, з лістапада 1942 года — сакратар Віцебскага падпольнага абкама КП(б)Б. Пасля вайны сакратар Віцебскага абкама, Аршанскага, Віцебскага гаркамаў КПБ. У 1960—71 гадах у апараце ЦК КПБ. Член ЦК КПБ у 1940—60. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—63 гадах. Адзін з аўтараў кнігі «Без лініі фронту» (2-е выданне, 1979). Літаратура