Сустрэчная — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Пачынаецца як працяг аднайменнага завулка і ідзе да Ангарскай вуліцы паралельна вуліцы Несцерава, перасякаючы Асеннюю, Ахоцкую і Іркуцкую вуліцы, а таксама Ангарскі і 2-і Енісейскі завулкі. Архітэктура вуліцы адносіцца да сектара індывідуальнай жылой забудовы.
Славутасці У канцы вуліцы знаходзіцца частка леспаркавай зоны «Ангарская-2».
Цікавыя факты У адмысловай перадачы СТБ краязнаўца Мінска Вадзім Зелянкоў заўважаў пра такую асаблівасць мясцовасці: "Сустрэчны завулак, на якім мы зараз стаім, і працягваецца Сустрэчная вуліца. Цікаўныя домікі старыя, драўляныя, з балконамі і падземнымі гаражамі, і віды на ЦЭЦ-3, на працяг Паўночнага пасёлка, тую яго частку, якая знаходзіцца за вуліцай Несцерава, на драўляныя домікі Дражні. У прынцыпе, калі б не было сучасных 9-павярховак, адсюль можна было б убачыць і палову МінскаСеверный поселок в Минске: неизвестные речки, удивительная топонимика и уникальный памятник солдатам // СТБ, 16.04.2014".
Крыніцы
Спасылкі
Сустрэчная вуліца на АТО.ВУ Сустрэчная вуліца ў базе даных Геадзэн Сустрэчная вуліца на Оpenalfa Встречная улица на 2ГИС
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)