Уладзіслаў Кандратовіч (, ; ) — літоўскі дзяржаўны дзеяч і палітык польскага паходжання, міністр унутраных спраў (2024—2026).
Скончыў факультэт менеджменту Віленскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедзіміна (2002). Да 2007 года займаўся бізнесам, сярод іншага ў 1998-1999 гг. прэзідэнт кампаніі Virtuvės pasaulis (з літ. - «Свет кухняў»), у 1999-2001 гг. прэзідэнт кампаніі VOKE-III (мэбля для кухняў і ваннаў на замову), у 2001-2006 гг. дырэктар па лагістыцы польска-літоўскай кампаніі East Trading Company (кухоннае абсталяванне), у 2006—2007 гг. прэзідэнт спартыўна-турыстычнай кампаніі Optimalietis.
У 2007 годзе ўзначаліў аддзел інвестыцый адміністрацыі Віленскага раённага самакіравання, адначасова ўступіў у партыю польскай меншасці Выбарчая акцыя палякаў Літвы. На парламенцкіх выбарах 2008 года балатаваўся па партыйным спісе, але партыя не пераадолела пяціпрацэнтны бар'ер. На муніцыпальных выбарах 2011 года быў абраны ў раду Віленскага раённага самакіравання, але адмовіўся ад мандата, заняўшы замест гэтага пасаду намесніка дырэктара раённай адміністрацыі. У 2013-2014 гг. намеснік міністра транспарту і сувязі, потым прадоўжыў работу ў міністэрстве на іншых пасадах, у 2019—2020 гг. зноў намеснік міністра. У 2023-2024 гг. дырэктар Віленскай раённай адміністрацыі.
Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Літвы