Міністэрства адукацыі, навукі і спорту () - орган выканаўчай улады Літоўскай Рэспублікі.

Дзейнасць упаўнаважана Канстытуцыяй Літоўскай Рэспублікі, указамі Прэзідэнта і прэм'ер-міністра і законамі, прынятымі Сеймам. Місія заключаецца ў выкананні дзяржаўных функцый адміністравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту.

З 1990 па 1994 г. міністэрства аб'ядноўвала сферы культуры і адукацыі і называлася "Міністэрства культуры і адукацыі". З 1994 года сферы былі падзелены і ўтворана "Міністэрства адукацыі і навукі".

З 1 студзеня 2019 г. Міністэрства адукацыі і навукі было зменена на Міністэрства адукацыі, навукі і спорту. Тым самым скасаваны Дэпартамент па фізічнай культуры і спорту.

Катэгорыя:Міністэрствы Літвы