Віленскае мастацка-прамысловае таварыства — культурна-асветная арганізацыя ў Вільні ў 1904—15 гадах. Заснавана ў гонар ураджэнца горада Марка Антакольскага. Ставіла за мэту пашырэнне мастацкай адукацыі сярод рамеснікаў і рабочых, тэарэтычных і практычных ведаў у галіне прыкладнога мастацтва, павышэнне ў насельніцтва ўзроўню масттацкага густу, развіццё мастацкай прамысловасці ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губернях. З ліпеня 1905 года пры таварыстве дзейнічалі класы па малюнку, курсы лепкі, сталярнага і малярнага майстэрства. Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Вільні