Дзмітрый Якаўлевіч Пакрас () — расійскі кампазітар, дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957). Народны артыст РСФСР (1963). Народны артыст Чэчэна-Інгушскай АССР (1964). Народны артыст СССР (1975).

Біяграфія Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1913—17). У 1923—26 гадах дырыжор і музычны кіраўнік у маскоўскіх драматычных і эстрадных тэатрах, у 1936—72 гадах — кіраўнік эстраднага аркестра Цэнтральнага Дома культуры чыгуначнікаў у Маскве. Аўтар «Марша Будзённага» (1920), кантаты «Наперад», каля 300 эстрадным і масавых песень (многія напісаны разам з братам), у т. л. «Конармейская», «Калі заўтра вайна», «Масква майская», «Развітанне», «Марш танкістаў», «Тры танкісты», адметных яскравым меладызмам; твораў для скрыпкі, рамансаў, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Сталінская прэмія 1941. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары СССР