Уладзімір Аляксандравіч Пакроўскі (; ) — расійскі архітэктар. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (1909).
Біяграфія Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1892—98), выкладаў там жа (1912—17), інстытутах Жаночым політэхнічныс і грамадзянскіх інжынераў. Працы ў неарускім стылі: мемарыяльны храм пад Лейпцыгам (Германія; 1912—13), банк у Ніжнім Ноўгарадзе (1913), будынак пазыковай касы ў Маскве (1914, з Б.Нілусам), комплекс т.зв. Фёдараўскага гарадка ў Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобласці) — сабор (1912), карпусы казарм і афіцэрскага сходу (1910—12). Адзін з удзельнікаў праектавання Волхаўскай ГЭС (адкрыта ў 1926).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Расіі