Юхан Арфведсан (; ) — шведскі хімік, у 1817 годзе адкрыў хімічны элемент літый.
Біяграфія Нарадзіўся ў багатай буржуазнай сям’і Якаба Арфведсана і Ганны Лізаветы Холтэрман. Сям’я мела сядзібу Гедэнзэ, дзе будучы хімік правёў сваё дзяцінства. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1806 годзе прыступіў да вывучэння горных навук ва Універсітэце Упсалы. Пасля завяршэння навучання працаваў у Каралеўскім інстытуце горных навук у Стакгольме. Там пазнаёміўся з Ёнсам Берцэліусам і пазней працаваў у яго лабараторыі.
У 1817 годзе, даследуючы мінерал петаліт, адкрыў элемент літый у форме злучэння. Пазней працаваў са злучэннямі урана. У 1825 годзе ажаніўся з Сарай Сафіяй фон Эрэнгайм.
У 1841 годзе атрымаў ганаровы залаты медаль ад Шведскай акадэміі навук за адкрыццё літыя. У яго гонар названы мінерал арфведсаніт.
Пачынаючы з 1997 года Нямецкае таварыства хімікаў за асаблівыя заслугі замежных даследчыкаў хіміі літыя прысуджае прэмію Арфведсана. Крыніцы
Катэгорыя:Хімікі Швецыі