Ойген фон Энгельхарт (ням. Eugen von Engelhardt, ) — нямецкі ляснічы, фельдмайстар кавалерыі, нацыянал-сацыяліст і афіцэр разведкі. Антыбальшавік і антысеміт, працаваў на абвер (нямецкую ваенную разведку) і лічыўся спецыялістам па Беларусі. З 1942 па 1944 год ён быў кіраўніком антыпартызанскага атрада ў Беларусі. Таксама вядомы як пісьменнік і паэт.

Раннія гады Быў адным з пяці дзяцей дваранскай нямецкай землеўладальніцкай сям'і, вырас у патрыярхальным асяроддзі на поўдні Латвіі, на мяжы з Польшчай і Беларуссю. У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, яго бацькі ўцяклі ў Рыгу. Пасля атрымання надзвычайнага атэстата аб сярэдняй адукацыі ў Рыжскай рэальнай гімназіі ў канцы 1918 года добраахвотна пайшоў у Балтыйскі ландэсвер.

Энгельхарт свабодна размаўляў па-руску, добра ведаў польскую мову, мог чытаць на ідышы, а таксама разумеў латышскую і літоўскую мовы. Дзякуючы гэтым навыкам Энгельхарта спачатку перавялі ў штаб-кватэру вярхоўнага камандавання (Oberost-Hauptquartier) у Коўне. У пачатку кастрычніка 1918 года Энгельхарт атрымаў новае прызначэнне ў так званае «бюро замежнай дапамогі» ў Оршы. Энгельгарт не хаваў факту, што яго «прызначылі ў разведку на бальшавіцкім фронце». Игорь И. Баринов: Ойген фон Энгельхардт и его одиссея. С. 258–259.

У гэты час распаўсюджванне атрымала прапагандысцкая тэорыя пра уплыў яўрэйства на бальшавізм і рэвалюцыю (тэорыя яўрэйскага бальшавізму). Энгельхарт таксама прыйшоў да высновы, што Расійская рэвалюцыя мела яўрэйскі характар і што «ўсе падрыўныя рухі ў Расіі фінансаваліся яўрэямі».

З лістапада 1918 года па май 1920 года ён ваяваў спачатку ў нямецкіх добраахвотніцкіх атрадах, потым — у кавалерыйскай дывізіі свайго бацькі. Пасля нацыяналізацыі маёмасці сям'і Энгельхарт з'ехаў у Германію. З 1922 года ён вучыўся ў Лясной акадэміі ў Эберсвальдэ, якую скончыў праз тры гады. З лютага 1926 па люты 1927 года працаваў у лясным аддзеле Сілезскай сельскагаспадарчай палаты ў Брэслаў. З 1927 па 1930 год Энгельхарт жыў у Аўстраліі і Самоа, а потым вярнуўся ў Рыгу.

Нацыянал-сацыялізм Энгельхарт уступіў у партыю 1 сакавіка 1931 года (білет члена партыі нумар 479 470). Bundesarchiv R 9361-IX KARTEI/7851223 Ў 1932 г. ён суправаджаў начальніка СА Усходняй Прусіі Карла Ліцмана і кіраўніка галоўнага ўпраўлення Рэйха штандартэнфюрара СС Карла Моца ў паездцы ў Курляндыю ў якасці эксперта па «ўсходнееўрапейскіх справах». Як вынік яго актыўнай пранямецкай дзейнасці ў 1934 годзе Энгельхардт быў высланы з Латвіі і пераехаў у Берлін.

З ліпеня 1934 года ён працаваў у Асацыяцыі нямецкіх антыкамуністычных арганізацый, больш вядомай як Антыкамінтэрн. Гэтае ведамства падпарадкоўвалася міністру прапаганды Ёзэфу Гёбельсу і кіраўніку аддзела ў міністэрстве Эберхарду Таўберту. Як спецыялісту па вывучэнні «ўзаемасувязяў паміж іўдаізмам і бальшавізмам», Энгельхарту даручылі стварэнне Інстытута па вывучэнні яўрэйскага пытання ў Берліне ў якасці яго дырэктара. Энгельхардт пісаў пра гэта:У рамках гэтай працы я таксама здолеў сабраць каштоўныя матэрыялы пра камуністычна-яўрэйскую сістэму ў былой Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. " Eugen von Engelhardt: Weissruthenien - Volk und Land, S. 10.

Але яго кар'ера ў Антыкамінтэрне і Інстытуце па вывучэнні яўрэйскага пытання была кароткай. Пасля спрэчак з Германам Грайфэ і Тэадорам Адамхайтам з Антыкамінтэрна Энгельхарт падаў у адстаўку са сваіх пасад і скарыстаўся дазволам латвійскага ўрада на вяртанне, пакіну Берлін у пачатку 1936 года. Наступныя два гады ён правёў у сваім маёнтку і вярнуўся ў Германію толькі восенню 1938 года.

Пры падтрымцы Герхарда фон Мендэ, таксама выхадца з краін Балтыі, ён пачаў праводзіць даследаванні па справах Беларусі на карысць Абвера. Энгельхарт писаў:«Мой суайчыннік, доктар фон Мендэ з факультэта замежных моў Берлінскага ўніверсітэта, заахвоціў мяне прысвяціць сябе вывучэнню беларускага пытання. Ён і падпалкоўнік Грэбэ дапамаглі мне са зборам. Значную частку неабходных дакументаў я атрымаў ад грамадзян Беларусі ў Берліне, Рызе, Варшаве, Вільні і Даўгаўпілсе, перш за ўсё, ад кіраўніка Беларускага камітэта дапамогі ў Берліне, інжынера Шкутко». Eugen von Engelhardt: Weissruthenien - Volk und Land, S. 10–11.У перакладзе на простую мову гэта азначае, што Энгельхарт па даручэнні Абвера (нямецкай ваеннай разведкі) збіраў матэрыялы супраць Польшчы, якія былі атрыманы з дапамогай пранямецкі настроеных беларусаў. І Герхард фон Мендэ, і Курт Грэбэ мелі кантакты з Абверам (нямецкай ваеннай разведкай), а Анатоль Шкутко пазней працаваў непасрэдна ў гестапа ў якасці кіраўніка беларускага аддзялення сувязі ў Берліне. Leonid Rein, The Kings and the Pawns: Collaboration in Byelorussia During World War II (Berghahn, 2011) S. 94-95.

Перад польскай кампаніяй у рамках гэтага сакрэтнага праекта Ойген барон фон Энгельхарт, Георг Геруліс і Герхард фон Мендэ некалькі разоў наведвалі Вільню і заходнія рэгіёны Беларусі. Гэтыя эксперты па Беларусі падарожнічалі па даручэнні Абвера (нямецкай ваеннай разведкі). Мэтай было наладжванне кантактаў з вядучымі і надзейнымі пранямецкі настроенымі беларусамі. Сярод іх былі святар Вінцэнт Гадлеўскі і лідар беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіян Акінчыц. Arvydas Piepalius: Jurgio Gerulio biografijos 1933–1945. m. dokumentavimo klausimu (Universität Klaipeda, 2009) S.160-173.

У канцы красавіка 1939 года Энгельхарт вярнуўся ў свае маёнткі ў Курляндыі, дзе яго знянацку заспеў пачатак Другой сусветнай вайны.

Ваенны час Пасля пачатку вайны Энгельхарт добраахвотна пайшоў на ваенную службу і быў прызначаны перакладчыкам у штаб 3-й арміі, якая ўварвалася ў Польшчу.

Калі вайна з Польшчай скончылася, Энгельхарт удзельнічаў у аднаўленні лясной адміністрацыі ў створаным на тэрыторыі Польшчы Генерал-губернатарстве, а пасля быў пераведзены ў лясную адміністрацыю Седльца каля Варшавы. У гэты час ў яго быў дыягнаставаны пачатковы туберкулёз лёгкіх. Наступныя паўтара года, да мая 1941 года, Энгельхардт правёў у маёнтках брата і ў горным курорце Закапанэ, пасля чаго ён вярнуўся ў армію ў якасці «Афіцэра асаблівых абавязкаў» (звычайна такі афіцэр з'яўляўся вышэйшым афіцэрам, які непасрэдна падпарадкоўваецца кіраўніку ваеннага або дзяржаўнага ведамства, ён не меў вызначанай стандартнай ролі, а выконваў гнуткія, канфідэнцыйныя або спецыялізаваныя заданні па патрабаванні свайго начальніка).

У канцы 1940 — пачатку 1941 года ён напісаў мемарандум па Беларускай ССР, які, хутчэй за ўсё, прызначаўся для Вярхоўнага камандавання Вермахта (ОКВ). У ім ён ахарактарызаваў беларусаў як пасіўных, не асабліва разумных ці добрасумленных, але адданых, працавітых і звыклых людзей, здольных да цяжкай працы і лёгкіх у кіраванні, калі з імі правільна абыходзіцца. Энгельхарт разглядаў Беларусь перш за ўсё як крыніцу працоўнай сілы. Christian Gerlach: Kalkulierte Morde, S. 456–457. Паводле тэкста Энгельгардта, трэба было пазбягаць грубасці ў дачыненні да беларусаў, бо беларус хоць і будзе падпарадкоўвацца, але зробіць гэта непаважліва, бо не будзе лічыць свайго начальніка «сапраўдным гаспадаром». Игорь И. Баринов: Ойген фон Энгельхардт и его одиссея. С. 265–266.

Нават пасля пачатку вайны на ўсходзе Энгельхарт працягваў працаваць над кнігай пра Беларусь. Паколькі па стане здароўя ён не мог працягваць вайсковую службу, яго перавялі ў Міністэрства ўсходніх тэрыторый і накіравалі ў Генеральны камісарыят Беларусь ў Мінску. Энгельхарт заставаўся там прынамсі да канца вясны 1942 года. У Мінску ён працягваў працаваць над сваёй кнігай пра Беларусь, а таксама займаўся палітычнай дзейнасцю. Незадоўга да пачатку вайны ў 1941 годзе Энгельгардт напісаў мемарандум для эканамічнага штаба «Усход», у якім прапанаваў выкарыстоўваць беларусаў для забеспячэння нямецкіх інтарэсаў.

Яго кніга пад назвай «Белая Русь — людзі і зямля» („Weißruthenien – Volk und Land“) была завершана ў 1942 годзе і апублікавана ў наступным годзе берлінскім выдавецтвам «Volk und Reich». Яго берлінскі калега Вернер фон Харпэ, які прыехаў з Эстоніі, напісаў асноўную частку кнігі. Трэба адзначыць, што змест кнігі шмат у чым супярэчыў палітыцы нацыстаў адносна Беларусі. Таму Энгельхарту давялося пакінуць Мінск і накіравацца ў Навагрудскі раён на пасаду начальніка Дэпартамента лясной гаспадаркі і лесанарыхтовак. Игорь И. Баринов: Ойген фон Энгельхардт и его одиссея. С. 269. Christian Gerlach: Kalkulierte Morde, S. 56, FN 117.

Улетку 1942 года ў Навагрудку назіралася значнае ўзмацненне партызанскай актыўнасці як з савецкага, так і з польскага бакоў. Каб прадухіліць умацаванне польскага элемента ў тыле дзеючай арміі, у маі 1942 года была распачата так званая «Польская акцыя», мэтай якой былі рэпрэсіі супраць польскіх чыноўнікаў і інтэлектуалаў. Масавыя арышты ў Навагрудскім раёне пачаліся ў ноч з 28 на 29 чэрвеня 1942 года. Адначасова, у ліпені 1942 года, па загаду генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ, пад кіраўніцтвам Энгельхарта ў Навагрудку былі створаны беларускія сілы самаабароны. Так ён змог рэалізаваць свае прапановы па абароне нямецкіх інтарэсаў.

Для самаабароны Энгельхарт стварыў у сваёй зоне адказнасці своеасаблівае апалчэнне, так званую «Каманду аховы лесу». Акрамя іншага, яна таксама сачыла за лесапільнямі і дрэваапрацоўчымі заводамі і змагалася з партызанамі. Падраздзяленне Энгельхарта праіснавала агулам два гады — з лета 1942 па лета 1944 года. Яно складалася са 120 чалавек (50 дзеючых салдат і 70 рэзервістаў) і было узброено стралковай зброяй, дванаццаццю кулямётамі і супрацьтанкавай гарматай.

Каманда аховы лесу, відавочна, была падраздзяленнем мясцовых паліцэйскіх сіл і складалася з беларусаў-добраахвотнікаў. Энгельхарт і яго каманда па ахове лесу падпарадкоўваліся рэгіянальнаму камісару Навагрудка, оберштурмбанфюрэру СС Вільгельму Траўбу. У жніўні 1943 года Траўб узначаліў аперацыю «Герман» у Беларусі, якая, акрамя барацьбы з партызанамі, у асноўным прадугледжвала прымусовы набор рабочых для працы ў Нямеччыне. Энгельхарт, як ужо было адзначана, прапагандаваў выкарыстанне беларусаў у якасці працоўнай сілы ў сваім мемарандуме 1941 года. У 1943 годзе ён і яго каманда па ахове лесу удзельнічалі ў рэалізацыі гэтай ідэі ў час аперацыі «Герман». Christian Gerlach: Kalkulierte Morde, S. 1005–1007.

Падчас савецкага наступу ў чэрвені 1944 года каманда Энгельгарта арганізавана адступіла у рэйх, прайшоўшы праз Слонім і Ваўкавыск да Беластока, а адтуль па тэрыторыі Польшчы да Познані. Энгельхарт заставаўся там да лістапада 1944 года. Ў лютым 1945 года ён склаў для вярхоўнага камандавання вермахта дапаможнік па партызанскай вайне.

Аднак раптоўнае пагаршэнне стану здароўя прывяло да шпіталізацыі Энгельхарта, потым яго перавялі на лячэнне ў Аўстрыю. Там ён і сустрэў канец вайны.

Апошнія гады Улетку 1945 года Энгельхарт зноў апынуўся ў Баварыі. Тры гады ён вандраваў з аднаго санаторыя ў іншы, пакуль нарэшце ў жніўні 1948 года не прыбыў у Зімбах-на-Іне. Ён памёр ад туберкулёзу 7 лістапада 1948 года і быў пахаваны на невялікіх вясковых могілках каля Сімбаха. Игорь И. Баринов: Ойген фон Энгельхардт и его одиссея. С. 274.

Літаратура пра Энгельгарта

Игорь И. Баринов: «Великий друг белорусского народа — Ойген фон Энгельхардт и его одиссея», «Славянский альманах», вып. 1–2, 2020 г., Институт славистики Российской академии наук, Москва, Россия Игорь И. Баринов: Обреченный альянс: балтийские немцы и белорусские националисты, 1914-1941 гг., "Славянский альманах", вып. 1-2, 2019 г., Институт славяноведения Российской академии наук, Москва, Россия. Norbert Randow: Eugen von Engelhardt. У: Annus Albaruthenicus 2001, Krynki: Villa Sokrates 2001, S. 87–92. Christian Gerlach: Kalkulierte Morde – Die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrussland 1941 bis 1944. Hamburger Edition, 1999, ISBN 3-930908-63-8.

Творы Энгельхарта

Hans Krebs, Hans und Eugen von Engelhardt: „Die Weltfront – Stimmen zur Judenfrage“, Nibelungen-Verlag, Berlin 1935, 141 S. Eugen von Engelhardt: Jüdische Weltmachtpläne: die Entstehung der sogenannten Zionistischen Protokolle. Leipzig: Hammer-Verlag, 1936, 103 S.