Сямён Палій, сапр. Сямён Піліпавіч Гурко () — правадыр нацыянальна-вызваленчага руху на Правабярэжнай Украіне ў канцы 17 — пачатку 18 сттагоддзя.

Вучыўся ў Кіева-Магілянскім калегіуме, быў казаком Запарожскай Сечы. У пачатку 1680-х гадоў адзін з кіраўнікоў народнай каланізацыі спустошаных войнамі раёнаў Прыдняпроўя, дзе ўтварылася казацкая «рэспубліка» з цэнтрам у г. Фастаў (на паўднёвы захад ад Кіева). У час народнага паўстання канца 1680-х гадоў на Правабярэжнай Украіне вызваліў з-пад польскага панавання некалькі гарадоў. Быў за ўз’яднанне пад уладай Расіі Правабярэжнай і Левабярэжнай Украіны, карыстаўся тайнай падтрымкай расійскага ўрада. У 1702—04 гадах узначаліў новае казацка-сялянскае паўстанне, што ахапіла Кіеўшчыну, Валынь і Падолію. У 1704 годзе арыштаваны ўкраінскім гетманам Іванам Мазепам і па лжывым абвінавачанні сасланы ў Сібір. Вызвалены Пятром I пасля здрады Мазепы (1708) і прызначаны белацаркоўскім палкоўнікам. Удзельнік Палтаўскай бітвы 1709 года. Палій — герой украінскіх народных песень і паданняў, яго апеў Тарас Шаўчэнка ў творах «Чарнец» і «Швачка». Літаратура