Міа Джыпсі Мэла да Сільва Гот (; ) — брытанская актрыса і мадэль.
Біяграфія У дзяцінстве пераехала на радзіму маці ў Бразілію. Міа — унучка бразільскай актрысы Марыі Глэдзіс, яе дзед па матчынай лініі — амерыканскі мастак, музыка і фатограф Лі Яффе. У 12 гадоў Міа вярнулася ў Англію, а ў 13 гадоў была заўважана агентам «Storm Model Management» і пачала кар’еру мадэлі. Яна здымалася ў рэкламе VOGUE, PRADA і інш.
Дэбютавала на тэлебачанні ў 2013 годзе ў серыяле «Танэль». Затым знялася ў ролі Пі ў другой частцы фільма «Німфаманка». У 2015 годзе была намінаваная на «Прэмію брытанскага незалежнага кіно» ў катэгорыі «Найлепшы дэбют» за галоўную ролю ў фільме «Спецыяліст па выжыванні». У 2017 годзе выйшаў новы фільм з яе ўдзелам — «Лекі ад здароўя». Фільмаграфія (2026) «Адысея» — Меланфо, служанка Адысея і Пенелопы Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы Вялікабрытаніі