Алерон () — востраў у Біскайскім заліве Атлантычнага акіяна. Знаходзіцца каля заходняга ўзбярэжжа Францыі на поўдзень ад Ла-Рашэлі і на поўнач ад эстуарыя Жыронда. Востраў выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 30 км і мае сярэднюю шырыню 6 км. Плошча — прыкладна 174 км². Калі не ўлічваць заморскія тэрыторыі, то гэта другі па велічыні востраў Францыі пасля Корсікі. Разам з востравам Рэ агароджвае заліў Перцюі д’Антыёш, у якім размешчаны востраў Іль-д’Экс і некалькі фартоў.
Насельніцтва — 21871 чалавек (2010). Востраў злучаны з мацерыком мастом даўжынёй 3021 м, будаўніцтва якога завяршылася 19 сакавіка 1966 года. Крыніцы
Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна