Алень плямісты (Cervus nippon) — жывёла класа сысуноў атрада парнакапытных сямейства аленевых (Cervidae).

Арэал Сустракаецца на ўсходзе Азіі (Кітай, Расія, Японія). Аддае перавагу лясам, але здабывае харч на адкрытых травяністых участках.

Постаць Даўжыня галавы і тулава — ад 95 да 180 см, хвост — ад 7,5 да 13 см, вышыня ў карку — ад 64 да 109 см, маса — ад 30 да 160 кг. Колер поўсці C. nippon — ад каштанава-карычневага да чырванавата-аліўкавага і адрозніваецца вялікай разнастайнасьцю, што прыводзіць да такіх колераў, як жоўта-карычневы, шэра-карычневы, карычневы, чорны або шэры ў залежнасці ад падвіда. Поўсць гэтых жывёл пярэстая белымі плямамі, размешчанымі ў сем-восем шэрагаў на верхніх баках спіны. Пасярэдзіне спіны — цёмная паласа. Зімовая поўсць вельмі шчыльная з валасінкамі даўжынёй 50-70 мм, летняя поўсць складаецца з значна больш тонкіх, прамых і кароткіх (30 мм) валасінак. Падбародак, горла і чэрава брудна-белыя або шэрага адцення. Самцы і саміцы маюць кудлатую грыву на шыі, якая цямнее зімой. У плямістых аленяў адбываецца дзве лінькі ў год. Рогі сустракаюцца толькі ў самцоў гэтага віду. Зубная формула гэтага віду — 0/3, 1/1, 3/3 і 3/3.

Лад жыцця Аснова рацыёну — трава, лісце, хмызьнякоая расліннасць, грыбы, бамбук, папараць і садавіна. Від сутаргавы, але часам актыўны днём і ноччу, здабывае ежу паасобку або невялікімі статкамі з дамінуючымі самцамі з гарэмамі. Зімой статкі мігруюць у ніжнія даліны. Дарослыя асобіны могуць жыць да 25 гадоў. Як правіла, спарванне адбываецца восенню, цяжарнасць — каля 210—223 дзён, а маладыя нараджаюцца ў красавіку і траўні.

Крыніцы

Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі