Фёдар Іванавіч Панфёраў (; ) — рускі пісьменнік. Біяграфія Вучыўся ў Саратаўскім універсітэце (1923—25). З 1931 (з перапынкамі) галоўны рэдактар часопіса «Октябрь». Друкаваўся з 1918 года. Раман «Брускі» (т. 1—4, 1928—37; па матывах рамана напісаў п’есу «Жыццё», 1939; кінасцэнарый «У пошуках радасці», 1940) пра калектывізацыю ў прыволжскай вёсцы. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны аповесці «Сваімі вачамі» (1941), «Рука пацяжэла» (1942), трылогія: раманы «Барацьба за мір» (1945—47, Сталінская прэмія 1948), «У краіне пераможаных» (1948, Сталінская прэмія 1949), «Вялікае мастацтва» (2-і варыянт 1954). Аўтар трылогіі «Волга-матухна рака» (1953—60), аповесцей «Роднае мінулае» (1956), «Сказанне пра Паволжа» (1957), п’ес «Мужыкі» (1924), «Бунт зямлі» (1926), кніг нарысаў «Берагавая быль» (1926), апавяданняў, літаратурна-крытычных артыкулаў і інш. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Міхась Багун, Тодар Кляшторны.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі