Аляксей Андрэевіч Панцюк-Жукоўскі (нар. , в. Бабунічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1979), з 1981 года выкладаў у ім, з 1982 года — у Беларускім каледжы мастацтваў у Мінску. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу ў рэалістычнай манеры. Творам уласцівы лаканізм выяўленчых сродкаў, псіхалагізм: «Бабіна лета. Бульба» (1979), «Ля матчынага парога» (1980), «Слуцкія ткачыхі» (1981), «Вясна Перамогі. Салдатка» (1984), «Мелодыя стагоддзяў» (1986), «Мір табе, зямля мая» (1987), «Ля студні» (1991), «Пажоўклыя лісты» (1995), «Лёс» (1996), трыпціхі «Раніца „залатога“ дажджу» (1996), «Бязвінна загінулым воінам» (1998), «Укрыжаваная Югаславія» (1999), «Здрадніцтва» (2000). Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі