Паньгу — у старажытнакітайскай міфалогіі першапродак, першы чалавек на зямлі. Паводле касмаганічных міфаў, Паньгу нарадзіўся, калі сусвет нагадваў змесціва курынага яйка. Паньгу вырастаў 18 тыс. гадоў, і за гэты час светлы пачатак (ян) утварыў неба, а мутны (інь) — зямлю (Інь і ян). Паводле іншых міфаў, смерць Паньгу і часткі яго цела далі пачатак канкрэтным касмічным з’явам і элементам рэльефу — ветру, аблокам, грому, сонцу, зоркам, глебе, гарам, рэкам і інш., а з паразітаў, што жылі ў яго тулаве, нарадзіліся людзі.

Літаратура

Катэгорыя:Кітайская міфалогія