Сяргей Уладзіміравіч Брылін () — савецкі і расійскі хакеіст, які гуляў на пазіцыі цэнтральнага нападаючага. Галоўны трэнер хакейнага клуба «Дынама» (Мінск). Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі (з 2026)Брылін прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі.

Выхаванец маскоўскага ЦСКА, разам з якім станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату СНД 1992 года. З 1994 года і на працягу 13 сезонаў гуляў у клубе Нацыянальнай хакейнай лігі «Нью-Джэрсі Дэвілз», стаўшы трохразовым уладальнікам Кубка Стэнлі (1995, 2000 и 2003). У 2024 годзе ўключаны ў Залу славы клуба.

Выступаў за нацыянальную, маладзёжную і юніёрскую зборныя Расіі. У 2007 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету, які праводзіўся ў Расіі. Выйграваў бронзавыя медалі маладзёжнага чэмпіянату свету (1994) і юнацкага чэмпіянату Еўропы (1992). Заслужаны майстар спорту Расіі (2003).

Крыніцы

Катэгорыя:Хакеісты СССР Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Хакейныя трэнеры Беларусі