Дождь (;стылізаванае напісанне – ДО///ДЬ ці TV///RAIN) — рускамоўны незалежны інфармацыйны тэлеканал і інтэрнэт-выданне. Вяшчае праз спадарожнік, кабельныя сеткі і інтэрнэт-платформы, уключаючы YouTube.
Тэлеканал базаваўся ў Расіі з дня заснавання ў 2010 годзе да пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, пасля чаго перанёс рэдакцыю спачатку ў Латвію, а затым у Нідэрланды. У 2023 годзе пракуратура Расійскай Федэрацыі ўключыла "Дождь" у спіс непажаданых арганізацый.
Канал спецыялізуецца на асвятленні грамадска-палітычных падзей у Расіі, рэзанансных судовых спраў і расійска-ўкраінскай вайны. Фарматы праграм уключаюць навіны, аналітыку, інтэрв'ю, ток-шоу, дакументальныя фільмы і канцэрты.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі ТЭФІ Катэгорыя:Кругласутачныя тэлеканалы Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы Расіі Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Тэлеканалы, запушчаныя ў 2010 годзе Катэгорыя:Тэлеканалы паводле алфавіта Катэгорыя:Інтэрнэт-тэлеканалы Расіі Катэгорыя:Навінавыя тэлеканалы Катэгорыя:Міжнародныя тэлеканалы