Карл Фрыдрых Вільгельм Энгель (ням. Carl Friedrich Wilhelm Engel (* 2 кастрычніка 1895 г. у Магдэбургу ; † 25 студзеня 1947 г. у спецыяльным лагеры Фюнфайхен ) — нямецкі археолаг і гісторык, рэктар Грайфсвальдскага ўніверсітэта з 1942 па 1945 год.
Ранняе жыццё Карл Энгель быў сынам купца Фрыдрыха Карла Энгеля і яго жонкі Маргарэты, народжанай Больмс. Ancestry.com. Magdeburg, Deutschland, Geburtsregister 1874–1903 [Datenbank online], Standesamt Magdeburg Altstadt, Registernummer 2430/1895 У 1913 годзе ён пачаў вывучаць філасофію і прыродазнаўчыя навукі ў Мюнхене . На пачатку Першай сусветнай вайны ён перапыніў вучобу, каб пайсці добраахвотна на вайсковую службу. Быў павышаны да капрала, а таксама, сярод іншых узнагарод, быў удастоены Жалезнага крыжа II класа. У ходзе ваенных дзеянняў у 1918 г. быў узяты ў брытанскі ваеннапалон, адкуль вярнуўся только пасля сканчэння Першай сусветнай вайны, ў 1919 годзе. Да 1927 года Энгель зарабляў на жыццё продажам кніг і кіраваў кнігарняй «Карл Петэрс» у Магдэбургу. Акрамя таго, ён працягваў вывучаць першабытную і раннюю гісторыю і працаваў валанцёрам у Музеі культурнай гісторыі . З 1925 года ён рэгулярна публікаваў матэрыялы пра археалагічныя знаходкі і помнікі ў Цэнтральнай Германіі. У зімовым семестры 1927–1928 гадоў ён працягнуў навучанне ва ўніверсітэце г. Цюбінгена ў якасці студэнта-працаўніка, дзе ў 1928 годзе атрымаў ступень доктара навук (Dr. rer. nat.) за дысертацыю па знаходках каменнага веку ў бассейне Сярэдняга Эльба пад кіраўніцтвам Роберта Рудольфа Шміта . З-за адсутнасці прафесійных перспектыў у Магдэбургу Энгель у 1929 годзе пераехаў у Кёнігсберг, каб працаваць у Прускім музеі . Да 1934 года ён быў заняты ў асноўным выратавальнымі раскопкамі ў правінцыі Усходняя Прусія . Ён, сярод іншага, кіраваў раскопкамі дагістарычнага могільніка Лінкухнен . Norbert Goßler, Christoph Jahn: Wikinger und Balten an der Memel. Die Ausgrabungen des frühgeschichtlichen Gräberfeldes von Linkuhnen in Ostpreußen 1928–1939. Wachholtz, Kiel 2019, S. 9–32.
Энгель уступіў у нацысцкую партыю (НСДАП) 1 мая 1933 года (нумар членства 2 306 461). Bundesarchiv R 9361-IX KARTEI/7811534 Andreas Köhn: Der Neutestamentler Ernst Lohmeyer. Mohr Siebeck, Tübingen 2004, ISBN 3-16-148376-6, S. 115, Anm. 6. У 1934 годзе ён стаў выкладчыкам, у 1935 годзе — дацэнтам, а ў 1937 годзе — прафесарам першабытнай і ранняй гісторыі ў Інстытуце Гердэра ў Рызе . З 1936 года ён таксама выкладаў першабытную і раннюю гісторыю ў нацысцкім Ордэнсбургскім каледжы Крэсінзее . У 1939 годзе яго прызначылі на пасаду кіраўніка кафедры першабытнай і ранняй гісторыі ва Універсітэце Грайфсвальда. Адначасова з гэтым, з 1 красавіка 1939 года, ён стаў кіраўніком нядаўна створанага філіяла Памеранскага дзяржаўнага музея ў Грайфсвальдзе.
У гады Другой сусветнай вайны Асноўная праца Карла Энгеля ў гады ванйы была звязана з Грайфсвальдскім універсітэтам, рэктарам якога он з'яўляўся з красавіка 1942 па май 1945 год. Таксама ён выконваў абавязкі гаўдацэнтэнфюрэра Гаў Памераніі. Выконваючы гэтую падвойную ролю, ён быў найбольш уплывовым прадстаўніком нацысцкага рэжыму ва ўніверсітэце Грайфсвальда. Яго дзённік таксама паказваець яго як навукоўца, які вельмі крытычна ставіўся да нацыянал-сацыялізму. У ім Энгель скардзіўся на «неверагодную карупцыю вышэйшага кіраўніцтва» і апісваў Германію як «краіну рабства, тэрору і беззаконня». Адносна нямецкай акупацыйнай палітыкі ў Польшчы ён адзначыў: «Каб сутыкнуцца з падобнай няўпэўненасцю, бязлітаснасцю і жорсткасцю, трэба вярнуцца да Трыццацігадовай вайны, магчыма, нават да Сярэднявечча». Zitiert in: Michael Grüttner: Talar und Hakenkreuz. Die Universitäten im Dritten Reich. C.H. Beck, München 2024, S. 338.
У 1945 г. ён арганізаваў небюракратычную дапамогу пранямецкім бежанцам з краін Балтыі і дазволіў ім, а таксама выкладчыкам з нацыянал-сацыялістычнымі схільнасцямі, уцячы ў раёны, акупаваныя заходнімі саюзнікамі.
Энгель быў членам Рэйхскага таварыства па першабытнай гісторыі і сурэдактарам яго часопіса Mannus, які займаўся тэмамі «нямецкай перадгісторыі».
Адначасова Карл Энгель быў супрацоўнікам Імперскага міністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый і айнзацштаба Рэйхсляйтэра Розенберга (ERR). Энгель быў прызначаны кіраўніком даследаванняў дагістарычнай гісторыі ў Рэйхскамісарыяце «Остланд» і накіраваны ў Дэпартамент IIa навукі і культуры Рэйхскамісарыята. Там Энгель стварыў структуру дзяржаўных музеяў па прускай мадэлі, прызначыўшы мясцовых даследчыкаў іх дырэктарамі.
21 жніўня 1941 года Альфрэд Розенберг даручыў свайму супрацоўніку Гансу Райнерту «ідэнтыфікацыю, захаванне і даследаванне дагістарычных і раннегістарычных, германскіх, а таксама славянскіх знаходак і іншай спадчыны ў музеях, навуковых інстытутах, прыватных калекцыях і іншых месцах на акупаваных усходніх тэрыторыях, паколькі яны знаходзяцца пад маім кіраваннем». Райнерт прапанаваў кандыдатуру Энгеля для працы на тэрыторыі Рэйхскамісарыята Остланд (РКО).Anja Heuss: Kunst- und Kulturgutraub. Eine vergleichende Studie zur Besatzungspolitik der Nationalsozialisten in Frankreich und der Sowjetunion. Winter, Heidelberg 1999, ISBN 3-8253-0994-0, S. 147. Як прадстаўнік «Зондерштаба па перадгісторыі» (Sonderstabs Vorgeschichte) ERR Энгель восенню 1941 г. зрабіў некалькі інспекцыйных паездак па тэрыторыі РКО, наведаў таксама і Мінск, дзе азнаёміўся з фондамі Мінскага гістарычнага музею. Таксама ім быў распрацаваны план правядзення археалагічных раскопак у балцкіх краінах і Беларусі для пацвярджэння доўгай гісторыі германскай прысутнасці ў рэгіёне.
Летам 1942 г. гаўляйтарам В.Кубэ былі праведзены раскопкі на курганах непадалек ад Мінску, калі Прылук. Энгель наведаў Мінск у верасні таго ж года і працягнуў раскопкі, ускрыўшы 2 кургана. Наколькі можна судзіць па дакументах таго часу, гэта былі адзіныя археалагічныя раскопкі ў Беларусі ў час вайны.
Таксама ў верасні 1942 г. Энгель стварыў пры падтрымцы В.Кубе Акруговае упраўленне першабытнай і ранняй гісторыі ў Генеральнай акруге Беларусь і, паколькі мясцовых спецыялістаў-археолагаў у Мінску не было, прызначыў сабе яго кіраўніком.
У 1944 годзе Энгель як прадстаўнік зондерштаба Предысторыя загадаў перавезці на тэрыторыю рэйха розныя археалагічныя калекцыі з акупаваных тэрыторый - ў Грайфсвальд мастацкія скарбы з музея Наўгародскага Крамля, а ў Інстэрбург - калекціі Мінскага гістарычнага музея.
Апошнія гады Па меры набліжэння савецкіх войскаў да Грайфсвальда ён, як парламентарый, разам з лекарам Герхардтам Качам і намеснікам каменданта горада Грайфсвальд Максам Ота Вурмбахам (1885–1946) дамовіўся аб здаче горада без бою ў ноч на 29-е на 30-е красавіка 1945 года. Нягледзячы на гэта, пасля заканчэння вайны (у ліпені) Энгель быў арыштаваны савецкім бокам і змешчаны ў спецыяльны лагер для інтэрнаваных Фюнфайхен НКВД каля Нойбрандэнбурга, дзе і памёр у 1947 годзе, не дачакаўшыся суда.
Творы
Bilder aus der Vorzeit an der mittleren Elbe. Ein Heimat- und Volksbuch für den Regierungsbezirk Magdeburg und seine Grenzlandschaften. Band 1: Steinzeit und Bronzezeit. Hopfer, Burg 1930. Die Kultur des Memellandes in vorgeschichtlicher Zeit. Verlag F. W. Siebert, Memel, 1931. Die jungsteinzeitlichen Kulturen im Mittelelbgebiet. Hopfer, Burg 1933 (Teildruck der Dissertation). Vorgeschichte der altpreußischen Stämme. Untersuchungen über Siedlungsstetigkeit und Kulturgruppen im vorgeschichtlichen Ostpreußen. Band 1: Einleitung, das Problem der Siedlungsstetigkeit, die Kulturgruppen der Steinzeit und vorchristlichen Metallzeit. Gräfe & Unzer, Königsberg 1935. mit Wolfgang La Baume: Kulturen und Völker der Frühzeit im Preußenland (= Atlas der ost- und westpreussischen Landesgeschichte. 1). Gräfe & Unzer (in Kommission), Königsberg 1936. Typen ostpreußischer Hügelgräber (= Göttinger Schriften zur Vor- und Frühgeschichte. 3, ). Bearbeitet von Rudolf Grenz. Wachholtz, Neumünster 1962, (Aus dem Nachlass herausgegeben). Das Tagebuch des Rektors der Greifswalder Universität Professor Carl Engel, 1945. In: Norbert Buske (Hrsg.): Die kampflose Übergabe der Stadt Greifswald im April 1945. Eine Dokumentation. Landeszentrale für Politische Bildung Mecklenburg-Vorpommern, Schwerin 1993, S. 13–30, (Nachdruck: 2001, ISBN 3-935749-01-5). Zwischen Greifswald und Riga. Auszüge aus den Tagebüchern des Greifswalder Rektors und Professors der Ur- und Frühgeschichte, Dr. Carl Engel, vom 1. November 1938 bis 26. Juli 1945 (= Beiträge zur Geschichte der Universität Greifswald. 7). Herausgegeben und erläutert von Günter Mangelsdorf. Franz Steiner, Stuttgart 2007 ISBN 978-3-515-08942-5.
Літаратура
Walter Grunert, Walther Hubatsch: Engel, Carl Friedrich. In: Altpreußische Biographie. Bd. 3, Marburg 1975, ISBN 3-7708-0504-6, S. 898. Wulf D. Wagner: Die Altertumsgesellschaft Prussia. Einblicke in ein Jahrhundert Geschichtsverein, Archäologie und Museumswesen in Ostpreußen (1844-1945). In: Prussia. Schriftenreihe. Bd. 29, Husum 2019, ISBN 978-3-89876-985-3, S. 281–283, 286 f., 298 f., 323 u. a. Norbert Goßler, Christoph Jahn: Wikinger und Balten an der Memel. Die Ausgrabungen des frühgeschichtlichen Gräberfeldes von Linkuhnen in Ostpreußen 1928–1939 (= Studien zur Siedlungsgeschichte und Archäologie der Ostseegebiete, Bd. 16). Wachholtz, Kiel 2019, ISBN 978-3-529-01376-8, S. 45–64. Michael Grüttner: Biographisches Lexikon zur nationalsozialistischen Wissenschaftspolitik (= Studien zur Wissenschafts- und Universitätsgeschichte. Band 6). Synchron, Heidelberg 2004, ISBN 3-935025-68-8, S. 43–44. Ernst Klee: Das Personenlexikon zum Dritten Reich. Wer war was vor und nach 1945 (= Fischer. 16048). 2. Auflage. Fischer-Taschenbuch-Verlag, Frankfurt am Main 2007, ISBN 978-3-596-16048-8.
Знешнія спасылкі
Carl Engel. Auf: www.ns-zeit.uni-greifswald.de (Projekt „Universität Greifswald im Nationalsozialismus“)
Спасылкі
Катэгорыя:Мужчыны Катэгорыя:Памерлі ў 1947 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе Катэгорыя:Немцы Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Даследчыкі дагістарычнай эпохі