Георгіяс Папандрэу-малодшы () — грэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм'ер-міністр Грэцыі (2009-2011), прэзідэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу (2006-2022).

Яго бацька і дзед таксама былі прэм'ер-міністрамі Грэцыі.

Пасля смерці бацькі працягнуў кар'еру ва ўрадзе і партыі ПАСОК. У першым кабінеце Канстанцінаса Сімітыса заняў пасаду намесніка міністра замежных спраў у 1996—1999. У 1999 годзе атрымаў партфель міністра замежных спраў і адначасова губернатара Святой гары Афон, і заставаўся на гэтых пасадах да адстаўкі сацыялістычнага ўрада ў 2004 годзе. У 2004 годзе таксама займаў пасаду паўнамоцнага міністра па каардынацыі правядзення Летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах.

У 2004 годзе Георгіяс Папандрэу быў абраны старшынёй ПАСОК. Два разы запар партыя пад ягоным кіраўніцтвам цярпела паразу на ўсеагульных выбарах 2004 і 2007 гадоў. Па выніках датэрміновых выбараў 4 кастрычніка 2009 г. партыя атрымала ўпэўненую перамогу і атрымала права сфарміраваць аднапартыйны ўрад. Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда