Чарнано́гі альбатро́с (Phoebastria nigripes) — буйная марская птушка сямейства альбатросавых (Diomedeidae), пашыраная ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Больш за 95% сусветнай папуляцыі гняздуецца на Гавайскіх астравах; меншыя калоніі існуюць на японскіх астравах Ідзу, Агасавара і Сэнкаку.

Чарнаногі альбатрос — адзін з трох сучасных відаў альбатросаў, якія гняздуюцца ў Паўночным паўшар'і. У адрозненне ад большасці альбатросаў, мае пераважна цёмнае апярэнне; светлыя ўчасткі знаходзяцца каля асновы дзюбы і пад вачыма.

Крыніцы

Катэгорыя:Альбатросавыя Катэгорыя:Птушкі Ціхага акіяна Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1839 годзе