Трыста́нскі альбатро́с (Diomedea dabbenena) — буйная марская птушка сямейства альбатросавых (Diomedeidae), адзін з буйных прадстаўнікоў роду Diomedea. Гняздуецца толькі на астравах Гоф і Інасесібл архіпелага Трыстан-да-Кунья; раней гнездаваўся таксама на галоўным востраве архіпелага — Трыстан-да-Кунья.
Вонкава трыстанскі альбатрос вельмі падобны да вандроўнага альбатроса, аднак у сярэднім меншы і ў тым самым узросце мае больш цёмнае апярэнне.
Крыніцы