Мікалай Піліпавіч Папівін (; ) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчыную вайну, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Скончыў ваенную школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага (1933), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1952). У Чырвонай Арміі з 1920 года. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы 3-й паветранай арміяй, якая ўдзельнічала ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Полацкай аперацыі 1944, выконвала задачы па забеспячэнні баявых дзеянняў партызан. Да 1961 года на камандных пасадах у ВПС СССР.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза