Георгій Лявонцьевіч Папоў () — рускамоўны пісьменнік Беларусі. Заслужаны работнік культуры БССР (1977). Бацька рускамоўнай пісьменніцы Алены Паповай.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Прыганка. Вучыўся ў Новасібірскім педагагічным інстытуце (1940—41). З 1946 года ваенны журналіст, у газее «Калгасная праўда», з 1959 адказны сакратар, у 1966—78 намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман». Друкаваўся з 1943 года. Першы зборнік апавяданняў — «У родным палку» (1956). Асноўная тэма кніг апавяданняў «Паводка» (1958), «Гусі-лебедзі» (1968), апавяданняў і аповесцей «Паездка ў Трасцёну» (1977), «Памяць» (1978), аповесцей «За трыдзевяць планет» (1976), «Першае лета» (1985) і інш. — жыццё вёскі і горада, маральна-этычныя праблемы. Аповесці, што ўвайшлі ў трыпціх «На тым, на волжскім беразе» (1986) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. На рускую мову пераклаў асобныя творы М.Багдановіча, Я.Брыля, З.Бядулі, Я.Коласа, Б.Мікуліча, А.Савіцкага і інш.
Творы В шести часах на автобусе: Рассказы и повести. М., 1986; На дороге: Рассказы, повести. Мн., 1989; За тридевять планет. Мн., 1990.
Літаратура
Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову