Іосіф Сцяпанавіч Папоў (, с. Сояна, Архангельская губерня — ) — беларускі рэжысёр, педагог. Народны артыст БССР (1970).

Біяграфія Скончыў Архангельскае тэатральнае вучылішча (1938), вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (1938—40). Працаваў у тэатрах Расіі. У 1947—48 гадах рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі. З 1953 года галоўны рэжысёр Брэсцкага, з 1955 года Гродзенскага, у 1966—74 гадах Гомельскага абласнога драматычнага тэатраў, у 1963—65 гадах Беларускага тэатра імя Я.​Коласа (у 1974—75 рэжысёр), у 1978—79 гадах рэспубліканскага тэатра юнага гледача. З 1976 года выкладаў у Мінскім інстытуце культуры (у 1976—77 загадчык кафедры). Пастаноўкі вызначаліся ансамблевасцю, высокай рэжысёрскай культурай, тонкім пранікненнем у драматургію твора, дэталёвай распрацоўкай характараў: у Брэсцкім тэатры — «Чайка» А.​Чэхава (1954), «Жаніцьба» М.​Гогаля (1977); у Гродзенскім тэатры — «Адна ноч» Б.​Гарбатава (1957), «Улада цемры» Л.​Талстога (1959), «Тры сястры» Чэхава (1960); у тэатры імя Я.​Купалы — «Жывы труп» Талстога (1961); у т-ры імя Я.​Коласа — «Дачнікі» М.​Горкага (1964), «Лёнушка» Л.​Лявонава (1975); у Гомельскім т-ры — «Грэшнае каханне» А.​Дзялендзіка (1968), «Жыццё ўсяго адно» А.​Маўзона (1969), «Беспасажніца» А.​Астроўскага (1970), «Залатая карэта» Лявонава, «Першы грэх» А.​Каламійца (абодва 1971), «Не трывожся, мама!» Н.​Думбадзэ (1972), «Таблетку пад язык» А.​Макаёнка, «Даходнае месца» Астроўскага (абодва 1973); у Тэатры юнага гледача — «Пойдзем у кіно?» А.​Алексіна (1978), «Жорсткія гульні» А.​Арбузава (1979) і інш. Аўтар п’есы «Легенда пра песню няспетую» (з М.​Пало, 1968), інсцэніровак аповесцей «Салавей» З.​Бядулі (з Я.​Рамановічам, 1955), «Рудабельская рэспубліка» С.​Грахоўскага (1968), рамана «Подых навальніцы» І.​Мележа (1978), пастаноўшчык гэтых твораў. Дзяржаўная прэмія БССР 1972.

Літаратура

Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі