Каліма () — вулкан на захадзе Мексікі, размешчаны ў штаце Халіска, у Вулканічнай Сьеры, за 80 км ад берага Ціхага акіяна. Найбольш актыўны вулкан Мексікі, вывяргаўся больш за 40 разоў з 1576 года.
Складаецца з 2 канічных пікаў; найвышэйшы з іх (Невада-дэ-Каліма, 4625 м) — пагаслы вулкан, большую частку года пакрыты снегам. Другі пік — дзеючы вулкан Каліма, або Валькан-дэ-Фуэга-дэ-Каліма («Агністы вулкан»), вышынёй 3846 м, называюць мексіканскім Везувіем. Лавы па складзе блізкія да базальтаў. Катэгорыя:Вулканы Мексікі