«I Will Always Love You» (з — «Я заўсёды буду любіць цябе») — сінгл амерыканскай кантры-спявачкі Долі Партан, выдадзены ў 1974 годзе на лэйбле RCA Records. Сваю версію гэтага сінгла для фільма «Ахоўнік» выканала іншая амерыканская спявачка — Уітні Х’юстан.
Гэта песня была напісаная як развітанне з яе партнёрам па бізнесу і настаўнікам Портэрам Bэганерам, каб выказаць падзяку Партaн Портэру і абвясціць яе рашэнне працягнуць сольную кар’еру. Кантры-сінгл выйшаў у 1974 годзе і стаў камерцыйна паспяховым для Партaн, двойчы займаў першае месца ў чарце US Billboard Hot Country Songs: упершыню ў чэрвені 1974 года, а потым зноў у кастрычніку 1982 года з перазапісам для саўндтрэка The Best Little Whorehouse in Texas.
Крыніцы
Катэгорыя:Песні ЗША