Ры́ючыя во́сы () — сямейства перапончатакрылых насякомых з надсямейства Apoidea. Налічвалае каля 810 сучасных відаў.

Будова

Для сямейства характэрна падоўжанае брушка, якое ў многіх прадстаўнікоў злучана з пярэдняй часткай цела вузкай сцяблінкай. Цела голае або пакрыта валаскамі. Афарбоўка можа быць чорнай, чорна-чырвонай, чорна-жоўтай.

У самак яйцаклад ператвораны ў тонкае джала, якое служыць для нападу на здабычу і абароны ад ворагаў. Праз джала пры ўколе выдзяляецца сакрэт ядавітых залоз.

Лад жыцця

Большасць прадстаўнікоў сямейства вядзе адзіночны лад жыцця. Гнёзды робяць на пясчаных месцах, пустых сцёблах травяністых раслін, будуюць з гразі. Могуць засяляць пясчаныя дзюны на ранніх стадыях сукцэсіі.

Размнажэнне і паляванне

Самкі палююць на розных членістаногіх і нарыхтоўваюць здабычу ў гнёздах як корм для лічынак. У большасці відаў здабыча змяшчаецца ў гнездавой ячэйцы, дзе на яе адкладваецца адно яйка. Лічынкі кормяцца жывёльнай здабычай; развіццё адбываецца з поўным ператварэннем.

Выбар здабычы адрозніваецца ў розных груп. Амафілы звычайна палююць на вусеняў; сфэксы — пераважна на прамакрылых; прадстаўнікі роду Sceliphron — на павукоў.

У Беларусі

Да даўно вядомых у Беларусі прадстаўнікоў сямейства належаць:

амафіла пясчаная (Ammophila sabulosa) сфэкс пахавальны (Sphex funerarius) Ammophila campestris A. pubescens A. terminata Podalonia affinis P. hirsuta P. luffii Prionyx kirbii P. viduatus Sceliphron destillatorium

У 2014 годзе выйшла публікацыя пра першую знаходку ў Беларусі Sceliphron curvatum — віду азіяцкага паходжання. Ён быў расцэнены як чужародны элемент беларускай фаўны.

На 2022 год у Беларусі былі вядомы тры віды роду Sceliphron: S. destillatorium, S. curvatum і S. deforme. Апошні быў упершыню адзначаны ў Гомельскай вобласці; паўднёвы ўсход Беларусі, імаверна, знаходзіцца каля заходняй мяжы яго арэала.

У 2024 годзе ўпершыню для Беларусі былі апублікаваны знаходкі Prionyx nudatus і Prionyx subfuscatus, сабраных у Гомельскай вобласці. З улікам гэтых знаходак у краіне вядомы чатыры віды роду Prionyx.

Заўвагі

Літаратура

Хвир В. И. Sceliphron curvatum (Hymenoptera, Sphecidae) — новый вид роющих ос для фауны Беларуси // Труды БГУ. — 2014. — Т. 9, ч. 2. — С. 91—94. Островский А. М. Заметки по роду Sceliphron Klug, 1801 (Hymenoptera: Sphecidae) фауны Беларуси // Кавказский энтомологический бюллетень. — 2022. — Т. 18, № 2. — С. 305—310. — . Островский А. М. Новые данные по фауне роющих ос рода Prionyx Vander Linden, 1827 (Hymenoptera: Sphecidae: Prionychini) Беларуси // Кавказский энтомологический бюллетень. — 2024. — Т. 20, № 1. — С. 77—79. — .

Катэгорыя:Восы