Заклёпка — разнавіднасць , дэталь заклёпачнага злучэння ў выглядзе круглага стрыжня ці трубы, якая з аднаго боку мае закладную галоўку, а з другога боку — замыкаючую (высадную) галоўку, якая ўтвараецца ў працэсе клёпкі.
Апісанне
Існуе вялікая колькасць разнавіднасцяў заклёпак, кожны від мае якую-небудзь перавагу перад іншымі, напрыклад:
звычайныя (класічныя) заклёпкі гарачай і халоднай клёпкі — агульнае ўжыванне; стрыжневыя заклёпкі — высоканагружаныя злучэнні; трубчастыя і паўтрубчастыя заклёпкі — маланагружаныя злучэнні, высокапрадукцыйны працэс клёпкі; пістонныя заклёпкі — злучэнне мяккіх матэрыялаў; закладныя заклёпкі выцяжныя (цягавыя) — магчымасць стварэння злучэння пры доступе толькі з аднаго боку; выбуховыя заклёпкі; болт-заклёпка і гэтак далей
Самымі вядомымі збудаваннямі, створанымі з выкарыстаннем заклёпачнага злучэння, з’яўляюцца Эйфелева вежа ў Парыжы, Шухаўская вежа ў Маскве і мост Харбар-Брыдж у гавані Сіднея.
У цяперашні час працэс клёпкі выцеснены балтавымі і зварачнымі злучэннямі, у асноўным з-за павольнага працэсу зборкі канструкцыі і стамляльнага шуму для працоўнага. З’яўляецца неразборным злучэннем.
Віды
«Сляпыя» заклёпкі «Сляпыя» заклёпкі прызначаны для злучэння дэталяў нават у тым выпадку, калі доступ да месца злучэння магчымы толькі з аднаго боку.
У апошні час шырокае распаўсюджанне атрымалі закладныя трубчастыя заклёпкі, выцяжныя (цягавыя), якія ўяўляюць сабой трубачку, з аднаго боку са ўстаўленым у яе пуансонам (стрыжнем з шарыкам на канцы). У дэталях, якія патрэбна злучыць, свідруецца адтуліна, устаўляецца заклёпка і адмысловай прыладай выцягваецца пуансон. Шарык развальцоўвае, фармуючы ў трубачцы замыкальную галоўку, тым самым надзейна замацоўваючы дэталь, і адрываецца ад стрыжня. Напрыклад, сістэмны блок камп’ютара ў большасці выпадкаў сабраны пры дапамозе іх. Існуе мадыфікацыя з герметычнай заклёпкай, дзе вонкавая трубка ўяўляе сабой закрытую паражніну, у якой рухаецца шарык. Такая заклёпка завецца закрытай.
Хольнітэн Хольнітэн — від заклёпкі для нераз’ёмнага злучэння дэталей у скургалантарэйных, абутковых і швейных вырабах. Шырока выкарыстоўваецца ў джынсах .
Хольнітэн складаецца з пустацелай заклёпкі і галоўкі, якая ўяўляе сабой з вечкам .
Крыніцы
Літаратура
Анурьев В. И. Справочник конструктора-машиностроителя : в 3 т. / под ред. И. Н. Жестковой. — 8-е изд., перераб. и доп. — М. : Машиностроение, 2001. — ББК 34.42я2. — УДК 621.001.66 (035)(G). — ISBN 5-217-02962-5.
Спасылкі
Использование старинных технологий клёпки в современной ретро-архитектуре и в реставрации клёпаных стальных конструкций архитектурных памятников .
Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў