Ізідор Нагумовіч (; ) — лекар, аўтар медыцынскай працы пра лекаванне мінеральнымі водамі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1800 годзе ў Вільні. У 1820—1825 гадах вывучаў медыцыну на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1826 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «De pedis defformitatibus» («Пра дэфармацыі ступні», Вільня, 42 с.).
У 1827 годзе быў прызначаны малодшым лекарам у Жамойцкі драгунскі полк. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў яго западозрылі ў дапамозе паўстанцам; у выніку ён быў пазбаўлены звання, звольнены з ваеннай службы і сасланы ў Вятку.
Пасля вызвалення з ссылкі працаваў пазаштатным асістэнтам бальніцы ў Гродне, але хутка быў звольнены і з гэтай пасады. З таго часу вёў прыватную медыцынскую практыку ў Гродне, а ў летнія сезоны працаваў лекарам на курорце ў Друскеніках. Памёр у 1842 годзе ў Гродне.
Трактат 1841 года Яго кніга «Sposób leczenia się mineralnemi słonemi wodami w Druskienikach» («Спосаб лячэння салёнымі мінеральнымі водамі ў Друскеніках», Гродна, 1841) — гэта практычны кіраўнік для пацыентаў курорта. гэта было маштабнае для свайго часу выданне з 88 падраздзеламі, дзе Нагумовіч, абапіраючыся на хімічны аналіз солевых крыніц (зроблены Ігнатам Фонбергам у 1838 г.), апісваў паказанні і супрацьпаказанні да курортнага лячэння, тэрміны і рэжым прыёму вады і ваннаў (з падзелам тэмпературы паводле шкалы Рэамюра), а таксама дыету і паводзіны курортніка — ад сну і адзення да забаўкаў і танцаў. Аўтар асабліва падкрэслівае, што нуда і нецярплівасць шкодзяць лячэнню, і прапануе як «лекі ад спліну» музыку, тэатр і танцы ў пэўным рытме (паланэз, кадрыль), лічачы вальс і галоп нездаровымі.
Ён падрабязна пералічвае хваробы, пры якіх воды карысныя (залозістыя, скурныя, нервовыя, гінекалагічныя і інш.), і тыя стан, пры якіх іх ужыванне процівапаказана (сухоты лёгкіх, цяжарнасць, старэчая кволасць і інш.), а таксама настойвае, каб пацыенты лячыліся толькі пад наглядам урача.
Шэраг яго рэкамендацый (напрыклад, значэнне свежага паветра і музыкі) выглядаюць надзіва актуальнымі і сёння.
Сучасныя даследчыкі разглядаюць яго як выдатнага спецыяліста па мінеральных водах і адну з ключавых фігур, якія закласці падмурак бальнеалагічнай культуры Друскенікаў у першай палове XIX ст.
Працы Sposob leczenia się mineralnemi słonemi wodami w Druskienikach / opisał Izydor Nahumowicz. W Grodnie : nakładem autora, 1841, 140 p.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Катэгорыя:Друскенікі